Келоід (ад грэч. Kele - пухліна і éidos - выгляд) — пухлінападобнае разрастанне грубай кудзелістай злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення келоідаў незразумелыя. У асобных пацыентаў існуе схільнасць да развіцця келоідаў.

Келоід
Verbrennungsnarbe keloid1.jpg
МКХ-10 L91.091.0
МКХ-9 701.4701.4
МКБ-9-КМ 701.4[1]
OMIM 148100
MedlinePlus 000849
eMedicine article/1057599 article/1298013article/1298013
MeSH D007627
Commons-logo.svg Келоід на Вікісховішчы

Фактары рызыкіПравіць

  • Выяўленая пігментацыя скуры
  • Пэўная лакалізацыя ініцыяльных пашкоджанняў (вобласць дельтападобнай цягліцы, грудная клетка, мочка вуха)
  • Цяжарнасць
  • Пубертатны перыяд.

Дыферэнцыяльны дыягназПравіць

Келоід дыферэнцыруецца з гіпертрафічнымі рубцамі, дэрматафібромай, інфільтруючым базальнаклеткавым ракам (пацвярджаюць пры біяпсіі).

ТэрапіяПравіць

Паводле "Міжнародных рэкамендацый па вядзенню пацыентаў з паталагічнымі рубцамі" існуе два метады[2] лячэння рубцоў, эфектыўнасць якіх пацверджана ў кантраляваных рандамізаваных даследаваннях:

  • выкарыстанне сіліконавага геля / пакрыцця
  • ін'екцыі кортыкастэроідаў у вобласць келоіда

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Международные рекомендации по ведению пациентов с патологическими рубцами