Кестра клон

Кестра клон — архітыпічны гомасексуальны мужчына, які па манерах і адзенню ёсць звыш-мужападобным прадстаўніком працоўнага класу. Азначэнне і вобраз з'явіліся з населенага геямі раёна Кестра ў Сан-Францыска ў канцы 1970-ых на хвалі барацьбы за правы гомасексуалаў, якая распалілася пасля Стоўнволскага мецяжу 1969 года і Лета Любові 1967 года. Тым жа часам у рады гомасексуалаў улілося шмат маладых мужчын, якія былі разняволеныя ў поглядах і жадалі выказаць свае сексуальныя жаданні, і сярод гомасексуалаў утварылася культура пачытання мужападобнасці, а ў ідэал гэтай культуры быў узнесены мужчына з працоўнага класу.