Кетэр (іўр.: כֶּתֶר — карона) — тэрмін, які выкарыстоўваюць для называння некаторых яўрэйскіх манускрыптаў[1].

Тэрмін першапачаткова абазначаў адзін пэўны рукапіс Бібліі на іўрыце. Гэты рукапіс, напісаны ў зямлі Ізраіль у X стагоддзі, падрыхтаваў пісар Аарон бен Ашэр  (англ.), які дадаў кропкі агаласоўкі  (руск.). Майманід абвясціў яго самым дакладным тэкстам масарэцкай традыцыі  (руск.). Кодэкс у свой час належаў яўрэйскай абшчыне Алепа і вядомы цяпер як Кодэкс Алепа  (руск.)[1].

З цягам часу тэрмін кетэр стаў абазначаць любы поўны тэкст яўрэйскай Бібліі, альбо значную яе частку, звязаны як кодэкс (а не скрутак), уключаючы кропкі агаласоўкі, знакі кантыляцыі  (руск.) і нататкі масары  (руск.). Сярэднявечныя рукапісы лічыліся надзвычай дакладнымі, найбольш аўтарытэтнымі дакументамі, з якіх капіявалі іншыя тэксты[1].

Некаторыя вядомыя Кетэры правіць

  • Кетэр Арам Цова (Кодэкс Алепа) — першы (па назве, а не па стварэнні) Кетэр
  • Дамаскі Кетэр — назва двух манускрыптаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля.

Зноскі

  1. а б в The Damascus Keters (руск.)