Клара Аляксандраўна Заменгоф

Клара Аляксандраўна Заменгоф (уроджаная Зільбернік, 5 кастрычніка 1863, Коўна, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 6 снежня 1924, Варшава, Польшча) — эсперантыстка, жонка Людвіка Заменгофа.

Клара Аляксандраўна Заменгоф
Род дзейнасці эсперантыст
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1863(1863-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1924(1924-12-06) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksandro Silbernik[d]
Маці Goda Mejerovna Silbernik[d]
Муж Людвіг Лазар Заменгоф
Дзеці Adam Zamenhof[d], Лідзія Заменгоф і Сафія Лазараўна Заменгоф
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Коўна (цяпер — Каўнас, Літва) у сям’і ўладальніка мылаварнага завода Аляксандра (Сендэра Лейбовіча) Зільберніка.

У 1886 годзе пазнаёмілася з Людвікам Заменгофам і ў 1887 выйшла за яго замуж[1].

Была аднадумцай мужа ў яго імкненні стварыць міжнародную мову — эсперанта. Каб дапамагчы яму выдаць першы падручнік эсперанта, Unua Libro, аддала на выпуск падручніка свой пасаг: дзесяць тысяч рублёў.

На працягу ўсяго свайго жыцця яна была памочніцай мужа, нярэдка выконваючы функцыі асабістага сакратара. Пасля смерці Л. Заменгофа працягвала весці актыўную дзейнасць па распаўсюджванні эсперанта ў свеце.

У 1921 была ініцыятарам стварэння Варшаўскага таварыства эсперантыстаў Канкорда. Прымала ўдзел ва ўсіх сусветных кангрэсах эсперантыстаў з 1905 года па 1924 год.

Яе бацька быў гаспадаром мылаварны завод у Коўна, эсперантыст Аляксандр (Сендэр Лейбавіч) Зільбернік (1832—1903 або 1831—1906), фінансаваў першы падручнік эсперанта — «Першая кніга» (1887).

Яе брат — Канстанцін (Кадыш) Аляксандравіч Зільбернік (1853 або 1855 — 1920)[2][3], Расійскі лекар, выпускнік Харкаўскага універсітэта (1878), арганізатар аховы здароўя і стваральнік хірургічнай службы ў Лэбэдынскім павеце Харкаўскай губерні, ганаровы грамадзянін Лэбэдына[4].

У шлюбе ў іх было трое дзяцей: Адам (1888—1940), Сафія (1889—1942) і Лідзія (1904—1942).

Зноскі

  1. Заменгоф, Клара Александровна. http://www.jearc.info/wiki/Заменгоф,_Клара_Александровна. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2019.
  2. Кадыш Александрович Зильберник, биографическая справка
  3. К. А. Зильберник — организатор здравоохранения в Лебединском уезде(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2010. Праверана 4 жніўня 2010.
  4. Кто вы — доктор Зильберник?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 4 жніўня 2010.