Класіфікацыя караблёў

(Пасля перасылкі з Клас карабля)

Класіфікацыя караблёў — размеркаванне ваенных караблёў ваенна-марскіх сіл на класы, падкласы і тыпы, у залежнасці ад іх тактычнага прызначэння, водазмяшчэння, узбраення, браніравання, хуткасці ходу і іншых якасцяў. У ваенна-марскіх сілах розных краін могуць быць прынятымі розныя класіфікацыі караблёў.

Клас караблёў — група ваенных караблёў, аднародных паводле прызначэння і асноўнага ўзбраення. Прыклады класаў караблёў: ракетныя падводныя лодкі, тарпедныя падводныя лодкі, процілодачныя караблі, міннатральныя караблі, дэсантныя караблі.

Падклас караблёўваенныя караблі таго самага класу, якія адрозніваюцца між сабой водазмяшчэннем і ўзбраеннем. Прыклад падзелу на падкласы: клас міннатральных караблёў у савецкіх ВМС падзяляўся на мінныя загароднікі, марскія тральшчыкі, базавыя тральшчыкі і інш.

Тып караблёўваенныя караблі, якія адрозніваюцца вонкавым выглядам, канструкцыйнымі дэталямі і тэхнічнай аснашчанасцю.

Літаратура

правіць
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)