Клейтанскі дзяржаўны ўніверсітэт

Клейтанскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Clayton State University) — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Мораў, акруга Клейтан, штат Джорджыя.

Клейтанскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Clayton State University
Арыгінальная назва англ.: Clayton State University
Заснаваны 1969
Студэнты 6 879[1]
Краіна
Размяшчэнне Мораў, Джорджыя, ЗША
Сайт clayton.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кампус

правіць

Галоўны кампус уключае ў сябе 192 акры (0,78 км²) лясістай мясцовасці, з пяццю азёрамі і паркавай атмасферай. Размешчана ВНУ ў паўночна-цэнтральнай частцы акругі Клейтан у паўднёвым прыгарадзе Атланты, галоўны кампус знаходзіцца ў пятнаццаці хвілінах язды ад міжнароднага аэрапорта Атланты і прыкладна ў дваццаці хвілінах ад цэнтра Атланты.

Структура

правіць

Універсітэт складаецца з чатырох каледжаў і адной школы:

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж здароўя
  • Каледж інфармацыйна-матэматычных навук
  • Школа паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць