Клодзій Альбін
Клодзій Альбін (каля 150 г. — 19 лютага 197 г.) — рымскі імператар, абвешчаны брытанскімі і іспанскімі легіёнамі пасля забойства Пертынакса. За светлыя валасы атрымаў імя Альбін (Белы).
Дэцым Клодзій Септымій Альбін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Decimus Clodius Septimius Albinus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзідзій Юліян | ||||||
Пераемнік | Септымій Север | ||||||
Нараджэнне |
150 |
||||||
Смерць |
19 лютага 197 Лугдунум |
||||||
Бацька | Ceionius Postumius[d] | ||||||
Маці | Aurelia Messalina[d] | ||||||
Дзеці | Pescennius Princus[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Родам Альбін быў з арыстакратычнай сям’і Паўночнай Афрыкі. У 192 г. ён займаў пасаду губернатара Брытаніі.
Калі Пертынакс быў забіты, трон фактычна быў прададзены з торгу прэтарыянцамі знатнаму сенатару Дзідзію Юліяну. Аднак чарада ваенных мецяжоў у правінцыях дала зразумець, што ўлада новага імператара вельмі нестабільная.
Разгарэлася грамадзянская вайна, у якой Альбін выступаў у саюзе з Септыміем Северам, які заняў Рым і даў Альбіну тытул Цэзара. Маючы ў распараджэнні брытанскія і іспанскія легіёны, Альбін вёў паспяховыя баявыя дзеянні ў заходняй частцы імперыі. Разлад паміж саюзнікамі наступіў, калі Север перамог аднаго з прэтэндэнтаў на трон Песцэнія Нігера. Да Альбіна былі падасланы забойцы ад Севера.
Увосень 196 г. Альбін абвяшчае сябе Аўгустам. Чэрпаючы рэсурсы з Брытаніі, Галіі і абапіраючыся на свае легіёны, ён паспяхова ваюе з войскамі Севера.
У лютым 197 г. арміі двух імператараў сустрэліся. Пасля найцяжэйшай бітвы пры Лугдуне, у якой брала ўдзел у цэлым ад 110 да 150 тысяч чалавек, Альбін быў разбіты і скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Военная энциклопедия / Под ред. В. Ф. Новицкого и др.. — СПб.: т-во И. В. Сытина, 1911—1915. — Т. 2.
- Julius Capitolinus. Claudius Albinus. Nouvelle biographie gén. par Didot. Paris, 1857, т. I.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клодзій Альбін