Клод Жазеф Вернэ
Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.
Жазеф Вернэ | |
---|---|
фр.: Claude Joseph Vernet | |
![]() Партрэт пэндзля Элізабет Віжэ-Лебрэн | |
Імя пры нараджэнні | Клод Жазеф Вернэ |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1714 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1789 (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Antoine Vernet[d] |
Жонка | Virginie Cecil Parker[d] |
Дзеці | Carle Vernet[d] і Marguerite Émilie Chalgrin[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, літограф |
Жанр | пейзаж і marine painting[d] |
Уплыў | Adrien Manglard[d] і Bernardino Fergioni[d] |
Уплыў на | Carle Vernet[d], Jean-Pierre Péquignot[d], Jean-Antoine Vernet[d] і Henry d'Arles[d] |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард[1][2][3][4] і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры.
Найбольш вядомыя карціныПравіць
- «Бура ў скалістага берага»;
- «Від Неапаля з Везувіем». Палатно, 99 х 197 см. Набыта Луўрам у 1976 г.;
- «Від Неапалітанскага заліва», 1748. Палатно, 100 х 198 см;
- «Уваход у Палермскі порт пры месяцавым святле»
Зноскі
- ↑ Marina di Anzio(недаступная спасылка). Accademia di San Luca. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 9 October 2020.
- ↑ Vernet . Treccani. Праверана 9 October 2020.
- ↑ Greater London Council, Joseph Vernet, Philip Conisbee (1976). Claude-Joseph Vernet, 1714-1789. The Council; University of Michigan. pp. 1728;1739;1747. https://books.google.com/books?id=LzzsAAAAMAAJ&q=claude-joseph+vernet+adrien+manglard.
- ↑ Silvia Maddalo (1982). Adrien Manglard (1695-1760). Multigrafica; University of Virginia. pp. 20–28. https://books.google.com/books?id=OwxNAAAAYAAJ&q=vernet.
ЛітаратураПравіць
- Léon Lagrange. Joseph Vernet et la peinture au XVIIIe siècle — Paris: Librairie academique, 1864.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клод Жазеф Вернэ