Клоўн (ад англ.: clown) — цыркавы, эстрадны або тэатральны артыст, які выкарыстоўвае прыёмы гратэску і буфанады.

У сучасным цыркавым і эстрадным мастацтве клоўны працуюць, як правіла, парамі ці групай (ўстойлівая традыцыйная клоунская пара — «рыжы» і «белы» клоуны). Пры сольным выступе партнёрам «рыжага» блазна можа выступаць вядучы цыркавога прадстаўлення або рабочыя, якія абслугоўваюць цыркавую арэну падчас прадстаўлення; у эстрадным прадстаўленні — публіка ў зале або асобны глядач.

Цыркавыя клоуны маюць мноства спецыялізацый (музычныя эксцэнтрыкі, дывановыя, акрабаты, дрэсіроўшчыкі, пантамімісты і г.д.), аднак выразнага падраздзялення не існуе: большасць цыркавых клоўнаў, як правіла, працуюць у самых розных жанрах. Часта артыст выкарыстоўвае прыёмы вельмі складаных жанраў цыркавога мастацтва, напрыклад, эквілібрыстыкі.

Клоўн — адна з самых дэмакратычных і ў той жа час самых складаных і універсальных спецыялізацый акцёра. Гісторыя не ведае прыкладаў асваення жанру клаўнады трагічнымі артыстамі; аднак зваротныя прыклады — не рэдкія. Шматлікія знакамітыя клоуны (у тым ліку — цыркавыя) дамагаліся значных поспехаў у кінематаграфічных і тэатральных ролях трагічнага рэпертуару (Юрый Нікулін, Леанід Енгібараў, Вячаслаў Палунін).

Гл. таксама правіць