Ключ 25
Ключ 25 卜 (піньінь bǔ) са значэннем «прадказанне» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 23 ключоў, якія складаюцца з дзвюх рыс.
У слоўніку Кансі налічваецца 45 іерогліфаў з гэтым ключом (з 49 030).
Варыянты значэння правіць
Старажытны знак паходзіць ад выявы расколіна на панцыры чарапахі ад распаленых абцугоў падчас варажэння. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «варажыць», «прадказваць», «прадбачыць».
Варыянты формы правіць
Прыклады іерогліфаў правіць
У табліцы прыведзены прыкладны спіс іерогліфаў з ключом 卜.
Дад. рысы |
Прыклады |
---|---|
0 | 卜 ⺊ |
2 | 卝 卞 |
3 | 卟 占 卡 卢 |
5 | 卣 卤 |
6 | 𠧧 㔽 卥 卦 卧 |
9 | 卨 |
Літаратура правіць
- Fazzioli, Edoardo. Chinese calligraphy : from pictograph to ideogram : the history of 214 essential Chinese/Japanese characters (англ.). — New York: Abbeville Press (англ.), 1987. — ISBN 0-89659-774-1.
- Lunde, Ken. Appendix J: Japanese Character Sets // CJKV Information Processing: Chinese, Japanese, Korean & Vietnamese Computing (англ.). — 2-е выд. — Sebastopol, Calif.: O’Reilly Media, 2009. — ISBN 978-0-596-51447-1.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ключ 25
- Слоўнік Кансі анлайн (кіт.)
- Слоўнік іерогліфаў з індэксам іерагліфічных ключоў (англ.)