Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — каледж у г.Клічаў, створаны 1963. Займаецца падрыхтоўкай кадраў у галіне сельскай гаспадаркі.
Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (КДАТК) | |
---|---|
Дата заснавання | 1963 |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Дырэктар | Юрый Іосіфавіч Васілеўскі |
Адрас | Беларусь, г.Клічаў вул. Крываноса, 22 |
kgatk.by | |
Гісторыя
правіцьУ 1963 году быў створаны Магілёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі [1].
У 1974 годзе на базе Магілёўскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі і саўгасаў «Зара» і «Красінскі» быў утвораны Магілёўскі саўгас-тэхнікум, які ў красавіку 1998 года быў рэарганізаваны ў Клічаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і саўгас «Ольса», а 30.12.1999 года ператвораны ў Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж.
Загадам ад 29 чэрвеня 2001 году № 360 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь перайменаваны ў УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Спецыяльнасці
правіць- Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
- Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання (3-га разраду)
- Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
- Трактарыст-машыніст A B D
- Кіроўца катэгорыі «B» «C»
- Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду)
- Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы
- Трактарыст-машыніст A B D
- Кіроўца катэгорыі «B» «C»
- Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду)
- Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ
- Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў
Зноскі
- ↑ На падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 4 мая 1963 года № 221