Кожва, Вялікая Кожва — рака ў Рэспубліцы Комі, левы прыток Пячоры. Даўжыня 194 км, плошча басейна 9560 км². Цячэ сярод забалочаных іглічных лясоў. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка-сярэдзіне траўня. Прытокі: злева — Луза, справа — Чыкшына. Сплавінная.