Конкурс песні Еўрабачанне 1989

Конкурс песні Еўрабачанне 1989 — 34-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 6 мая 1989 года ў горадзе Лазана (Швейцарыя) у выставачным цэнтры Бальё. Да мінулагодніх удзельнікаў зноў далучыўся Кіпр, што давяло колькасць удзельнікаў да 22. З прычыны таго, што двое удзельнікаў у гэтым годзе былі дзецьмі — 12-гадовы Гілі Натанель, які прадстаўляў Ізраіль і 11-гадовая Наталі Пак, якая прадстаўляла ў Францыю — пасля былі ўведзеныя змены ў правілы, якія ўстанаўліваюць ніжні ліміт ўзросту канкурсанта ў 16 гадоў. Гран-Пры атрымала Югаславія, якая прадставіла песню ў стылі поп-біт «Rock me», выкананую гуртам Riva. Песні для ўдзельнікаў з ФРГ і Аўстрыі напісаў лідар гурта Modern Talking Дзітэр Болен.

Конкурс песні Еўрабачанне 1989
Дата
Фінал 6 мая 1989
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Швейцарыі Выставачны цэнтр Болье, Лазана, Швейцарыя
Вядучы(я) Лаліта Марэна і Жак Дэшэно
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Швейцарыі SSR
Удзельнікі
Колькасць краін 22
Вяртанне Сцяг Кіпра Кіпр
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Югаславіі «Rock me» (Югаславія)
Конкурс песні Еўрабачанне
1988 1990

Зноскі

Спасылкі

правіць