Конны спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

Спаборніцтвы па конным спорце на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года праходзяць з 27 ліпеня па 6 жніўня на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Версаль у прыгарадзе Парыжа. На Гульнях традыцыйна разыгрываецца шэсць камплектаў узнагарод — у асабістым і камандным першынствах у выездцы, канкуры і трохбор’і.

Усе дысцыпліны з’яўляюцца адкрытымі, у іх могуць спаборнічаць і мужчыны, і жанчыны. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел 200 коннікаў з 49 краін. У кожным відзе коннага спорту ад адной краіны з Гульняў 2020 года могуць выступаць не больш за тры чалавекі, такім чынам, у суме адна краіна можа быць прадстаўлена максімальна 9 спартсменамі.

Медалі

правіць

Агульны залік

правіць

(Тлустым вылучана самая вялікая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; краіна-арганізатар таксама выдзелена)

Агульная колькасць медалёў  
Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Вялікабрытанія 1 0 1 2
2   Германія 1 0 0 1
3   Аўстралія 0 1 0 1
3   Францыя 0 1 0 1
5   Японія 0 0 1 1
Усяго 2 2 2 6

Медалісты

правіць
Дысцыпліна Золата Серабро Бронза
Асабістая выездка
Камандная выездка
Асабістае трохбор’е

  Міхаэль Юнг на Chipmunk Frh
Германія

  Крыс Бёртан на Shadow Man
Аўстралія

  Лора Колет на London 52
Вялікабрытанія

Каманднае трохбор’е   Вялікабрытанія
Разалінд Кантэр на Lordships Graffalo
Том Макюэн на JD Dublin
Лора Колет на London 52
  Францыя
Нікаля Тузен на Diabolo Menthe
Карым Лагуаг на Triton Fontaine
Стэфан Ландуа на Chaman Dumontceau
  Японія
Тасіюкі Танака на Jefferson
Кадзума Тамота на Vinci De La Vigne
Ёсіякі Аіва на Mgh Grafton Street
Асабісты канкур
Камандны канкур

Крыніцы

правіць