Констанцкі ўніверсітэт

Констанцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Konstanz) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Констанц.

Констанцкі ўніверсітэт
ням.: Universität Konstanz
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Konstanz
Міжнародная назва англ.: University of Konstanz
Заснаваны 1966
Рэктар Kerstin Krieglstein-Unsicker[d][1]
Студэнты 10 939[2]
Краіна
Размяшчэнне Констанц
Сайт uni-stuttgart.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Галоўны кампус універсітэта быў адкрыты ў 1972 годзе пасля заснавання ў 1966 годзе. Універсітэт з'яўляецца самым паўднёвым універсітэтам Германіі і размешчаны на беразе Бодэнскага возера ўсяго ў чатырох кіламетрах ад швейцарскай мяжы. Ён з'яўляецца адным з элітных універсітэтаў перадавога вопыту Германіі. Гэта група прэстыжных універсітэтаў часта лічыцца нямецкай Лігай плюшчу. Універсітэт ўваходзіць у топ-100 па ўсім свеце ў галіне сацыяльных навук і кіравання ў сусветным рэйтынгу універсітэтаў QS і займае 51-е месца ў галіне паліталогіі ў адпаведнасці з Шанхайскім рэйтынгам. Міністэрства энергетыкі ЗША таксама называе ўніверсітэт "маленькім Гарвардам".

Структура

правіць
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт палітыкі, права і эканомікі

Зноскі

  1. https://www.uni-konstanz.de/universitaet/leitung-organisation-und-verwaltung/rektorat/rektorin/
  2. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  4. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі

правіць