Контыялахты
- Пра пасёлак у Карэліі (Расія) гл. Контыялахты (Карэлія)
Контыялахты, таксама Кантыялахці (фінск.: Kontiolahti) — абшчына ў правінцыі Паўночная Карэлія (Фінляндыя). Непадалёк знаходзіцца нацыянальны парк Колі.
Контыялахты
| ||||||||||||||
НазваПравіць
У перакладзе з фінскай мовы назва пасёлка азначае «Мядзведжы заліў».
НасельніцтваПравіць
Дынаміка колькасці насельніцтва Контыялахты ў 1980–2010 гадах | ||||
---|---|---|---|---|
1980 | 8351 | |||
1985 | 9213 | |||
1990 | 10 450 | |||
1995 | 10 831 | |||
2000 | 11 517 | |||
2005 | 12 768 | |||
2010 | 13 722 | |||
Крыніцы:Статыстычнае ўпраўленне Фінляндыі[fi] |
СпортПравіць
Этап Кубка свету па біятлоне 2014, на трасе Дар'я Домрачава
За некалькі кіламетраў на поўдзень ад горада размешчаны лыжны стадыён, на якім праводзяцца этапы Кубка свету па біятлоне. На спартыўнай арэне маюцца месцы для 10 тысяч гледачоў. Астуджальныя ўстаноўкі дазваляюць утрымліваць лыжную трасу даўжынёй 1,5 км пачынаючы з кастрычніка, калі яшчэ няма паўнавартаснага снежнага покрыва[3].
Таксама Контыялахты прымаў чэмпіянат свету па біятлоне ў 1999 і 2015 гадах.
Зноскі
- ↑ Population structure — ISSN 1797-5379; 1797-5387; 1797-5395
- ↑ Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedot — Suomen Kuntaliitto. Праверана 15 лютага 2019.
- ↑ Біятлонны стадыён Контыялахты
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (фін.)