Кубак свету па біятлоне

Ку́бак све́ту па біятло́не (афіцыйна BMW Ruhrgas IBU World Cup) — серыя найбуйнейшых кубкавых міжнародных спаборніцтваў у мужчынскім і жаночым біятлоне. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе выступы ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследу, мас-старце, эстафеце, змяшанай эстафеце, адзіночнай змешанай эстафеце. Па выніках выступленняў вядзецца рэйтынг спартсменаў у асобных дысцыплінах і па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах (агульным заліку). Вынікі, дасягнутыя спартсменамі ў эстафетах і змешаных эстафетах, у агульным заліку Кубка свету не ўлічваюцца. Бягучы лідар у агульным заліку выступае ў жоўтай майцы, а лідар у той ці іншай асобнай дысцыпліне — у чырвонай. Ачкі, набраныя спартсменамі на чэмпіянатах свету, таксама ўлічваюцца ў Кубке свету. У залік Кубка ўваходзілі і спаборніцтвы на Алімпійскіх гульнях 1992—2010 гадоў.

У канцы сезону пераможцу ў агульным заліку Кубка свету ўручаецца сертыфікат, грашовы прыз і галоўны трафей спаборніцтваў — «Хрустальны глобус». Сярод мужчын Кубак свету ўпершыню стаў праводзіцца з сезона 1978/1979, сярод жанчын — з сезона 1987/1988.

Як правіла, спаборніцтвы Кубка свету пачынаюцца ў канцы лістапада — пачатку снежня, а заканчваюцца ў сярэдзіне сакавіка. Кубак свету дзеліцца на пэўныя этапы, якія праходзяць на розных трасах і ўключаюць у сябе ў сярэднім па шэсць гонак. Сярэдняя працягласць аднаго этапу — тыдзень. Пачынаючы з сезону 1999/2000 кожны сезон Кубка свету складаецца з дзевяці этапаў (не лічачы Чэмпіянат свету ці Алімпіяду).

Сістэма налічэння ачкоў за гонкі правіць

За кожную гонку, праведзеную біятланістам у Кубку свету, на Алімпійскіх гульнях (з 1998 па 2010 год) і Чэмпіянаце свету (пачынаючы з 1995 года), спартсмен атрымлівае пэўную колькасць ачкоў у залежнасці ад занятага месца. Гэтыя ачкі ідуць у залік Кубка свету па адпаведнай дысцыпліне, так і ў агульны залік Кубка свету.

Месцы 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
з сезона 2008/2009: 60 54 48 43 40 38 36 34 32 31 30 29 28 27 26 25 24 23 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1
у сезонах 2000/2001—2007/2008: 50 46 43 40 37 34 32 30 28 26 24 22 20 18 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - -
у сезонах 1984/1985—1999/2000: 30 26 24 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - - - - - - -
у сезонах 1977/1978—1983/1984: 25 24 23 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - - - - - - -

Этапы Кубка свету правіць

Сезон 1 2 3 4 5 6 7 8 9
1978/1979[1]   Руп   Ант   Мур   Сод - - - - -
1979/1980[2]   КВ   Ант   Сод   Бар - - - - -
1980/1981[3]   Руп   Ант   Лах   Хед   Мур - - - -
1981/1982[4]   КВ   Ант   Руп   Хед - - - - -
1982/1983[5]   ЭЭ   Ант   Руп   Лах - - - - -
1983/1984   Руп   Ант   Лах   Хал - - - - -
1984/1985[6]   Фал   Пон   Руп   Обе   Хал - - - -
1985/1986   Мін   Обе   Ант   Лах   Хал - - - -
1986/1987[7]   Ант   Фай   Обе   Лах   Буд - - - -
1986/1987   Гох   Бор   Ант   Руп   Кан   Ліл - - -
1987/1988   Гох   Ант   Руп   Хал   Ювя - - - -
1988/1989   Аль   Бор   Руп   Хям   Эст   Сте - - -
1989/1990   Гох   Ант   Руп   Вал   Хал   Кон - - -
1990/1991   Аль   Руп   Ант   Обе   Хал   Кан - - -
1991/1992   Гох   Руп   Ант   Хал   Фаг   Нов - - -
1992/1993   Пак   Обе   Ант   Ліл   Эст   Кон - - -
1993/1994   БД   Пак   Руп   Ант   Хин   Кан - - -
1994/1995   БД   Пак   Обе   Руп   Лах   Ліл - - -
1995/1996   Эст   Хал   Ант   Оср   Пак   Гох - - -
1996/1997   Ліл   Эст   Хал   Обе   Руп   Ант   Наг   Нов -
1997/1998   Ліл   Эст   Кон   Руп   Ант   Пак   Гох - -
1998/1999   Гох   Оср   Обе   Руп   Ант   ЛП   ВК   Хал -
1999/2000   Гох   Пак   Оср   Обе   Руп   Ант   Эст   Лах   ХМ
2000/2001   Гох   Пак   Оср   Обе   Руп   Ант   СЛС   ЛП   Хал
2001/2002   Гох   Пак   Оср   Обе   Руп   Ант   Эст   Лах   Хал
2002/2003   Эст   Пак   Оср   Обе   Руп   Ант   Лах   Хал   Эст
2003/2004   Кон   Гох   Оср   Пак   Руп   Ант   ЛП   ФК   Хал
2004/2005   Бей   Хал   Эст   Обе   Руп   Ант   Тур   Пак   ХМ
2005/2006   Эст   Гох   Оср   Обе   Руп   Ант   Пак   Кон   Хал
2006/2007   Эст   Гох   Гох   Обе   Руп   Пак   Лах   Хал   ХМ
2007/2008   Кон   Гох   Пак   Обе   Руп   Ант   Пхё   ХМ   Хал
2008/2009   Эст   Гох   Гох   Обе   Руп   Ант   Ван   Тро   ХМ
2009/2010   Эст   Гох   Пак   Обе   Руп   Ант   Кон   Хал   ХМ
2010/2011   Эст   Гох   Пак   Обе   Руп   Ант   ПА   ФК   Хал
2011/2012   Эст   Гох   Гох[8]   Обе   НМ   Ант   Хал   Кон   ХМ
2012/2013   Эст   Гох   Пак   Обе   Руп   Ант   Хал   Соч   ХМ
2013/2014   Эст   Гох   Анс   Обе   Руп   Ант   Пак   Кон   Хал
2014/2015   Эст   Гох   Пак   Обе   Руп   Ант   НМ   Хал   ХМ
2015/2016   Эст   Гох   Пак   Руп   Руп   Ант   Кан   ПА   ХМ
2016/2017   Эст   Пак   НМ   Обе   Руп   Ант   Пхё   Кон   Хал
2017/2018   Эст   Гох   Анс   Обе   Руп   Ант   Кон   Хал   Цюм
2018/2019   Пак   Гох   НМ   Обе   Руп   Ант   Кан   СХ   Хал

Месцы размяшчэння біятлонных трас:

Прызавыя правіць

 
Сандрын Баі, Каці Вільхельм і Альбіна Ахатава
Месца У асабістых гонках

(індывідуальныя, спрынт,
праследаванне, мас-старт)

У эстафетах

(на ўсю каманду)

За месца ў агульным

заліку Кубка свету
(па заканчэнні сезона)

За месца ў

Кубку нацый
(нац. федэрацыям)

з сезона 2002/2003
1 € 7500 € 7500 € 20000 € 30000
2 € 5000 € 5000 € 15000 € 25000
3 € 3000 € 3000 € 12000 € 20000
4 € 1500 € 2500 € 10000 € 15000
5 € 1000 € 2000 € 7000 € 12000
6 € 500 € 1000 € 6000 € 10000
7 € 250 € 5000 € 8000
8 € 250 € 4000 € 6000
9 € 3000 € 4000
10 € 2000 € 2000
у сезоне 2005/2006[9]
1 € 9000 € 12000 € 20000 € 30000
2 € 6000 € 9000 € 15000 € 25000
3 € 3000 € 5000 € 12000 € 20000
4 € 2000 € 3500 € 10000 € 15000
5 € 1500 € 2500 € 7000 € 12000
6 € 1000 € 1500 € 6000 € 10000
7 € 500 € 5000 € 8000
8 € 250 € 4000 € 6000
9 € 3000 € 4000
10 € 2000 € 2000
з сезона 2006/2007
1 € 10000 € 16000 € 25000 € 40000
2 € 7500 € 9600 € 20000 € 35000
3 € 5000 € 7500 € 15000 € 30000
4 € 2500 € 5000 € 12000 € 24000
5 € 2000 € 3500 € 10000 € 20000
6 € 1500 € 2500 € 7000 € 16000
7 € 1000 € 6000 € 12000
8 € 500 € 5000 € 10000
9 € 4000 € 8000
10 € 3000 € 5000
з сезона 2008/2009
1 € 10000 € 16000 € 25000 € 40000
2 € 7500 € 9600 € 20000 € 35000
3 € 5000 € 7500 € 15000 € 30000
4 € 2500 € 5000 € 12000 € 24000
5 € 2000 € 3500 € 10000 € 20000
6 € 1500 € 2500 € 7000 € 16000
7 € 1000 € 6000 € 12000
8 € 500 € 5000 € 10000
9 € 300 € 4000 € 8000
10 € 200 € 3000 € 5000
з сезона 2010/2011
1 € 11000 € 20000 € 25000 € 40000
2 € 8000 € 12000 € 20000 € 35000
3 € 5500 € 10000 € 15000 € 30000
4 € 2750 € 6000 € 12000 € 24000
5 € 2250 € 4100 € 10000 € 20000
6 € 1600 € 3000 € 7000 € 16000
7 € 1000 € 6000 € 12000
8 € 750 € 5000 € 10000
9 € 500 € 4000 € 8000
10 € 500 € 3000 € 5000
з сезона 2012/2013[10][11]
1 € 12000 € 20000 € 25000 € 40000
2 € 9000 € 12000 € 20000 € 35000
3 € 6000 € 10000 € 15000 € 30000
4 € 4000 € 6000 € 12000 € 24000
5 € 3500 € 4100 € 10000 € 20000
6 € 3000 € 3000 € 7000 € 16000
7 € 2000 € 6000 € 12000
8 € 1000 € 5000 € 10000
9 € 800 € 4000 € 8000
10 € 700 € 3000 € 5000
з сезона 2014/2015[12]
1 € 13000 € 20000 € 28000 € 44000
2 € 10000 € 14000 € 23000 € 39000
3 € 7000 € 11000 € 18000 € 34000
4 € 5000 € 8000 € 15000 € 29000
5 € 4000 € 6000 € 13000 € 24000
6 € 3500 € 4000 € 10000 € 19000
7 € 3000 € 9000 € 17000
8 € 2000 € 8000 € 14000
9 € 1500 € 7000 € 11000
10 € 1000 € 6000 € 9000

Бонус за майку лідара (чырвоную і жоўтую): 750 €

У сезоне 1994/1995 пераможца гонкі атрымліваў усяго толькі 1500 нямецкіх марак (прыз за другое месца складаў 1000 марак, за трэцяе — 500 марак)[13].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць