Агульны залік Кубка свету па біятлоне

Агу́льны залі́к Ку́бка све́ту па біятло́не — рэйтынг біятланістаў па суме ачкоў, набраных спартсменамі ў індывідуальных спаборніцтвах Кубка свету і Чэмпіянату свету[1][2]. У агульны залік ідуць ачкі, атрыманыя ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследвання і мас-старце. У канцы кожнага біятлоннага сезона пераможцу агульнага заліку Кубка свету ўручаецца сертыфікат, грашовы прыз і галоўны біятлонны трафей — «хрустальны глобус». Бягучы лідар у агульным заліку Кубка свету выступае на спаборніцтвах у жоўтай майцы.

З сезона 2011/2012[3] пры падліку выніковага рэйтынгу адкідаюцца два горшых вынікі — вынікі гонак, за якія спартсмен атрымаў найменшую колькасць ачкоў[4].

Сістэма налічэння ачкоў за гонкі

правіць

За кожную гонку, праведзеную біятланістам у Кубке свету або Чэмпіянат свету (пачынаючы з 1995 года), спартсмен атрымлівае пэўную колькасць ачкоў у залежнасці ад занятага месца[5]. Гэтыя ачкі ідуць у залік Кубка свету па адпаведнай дысцыпліне, так і ў агульны залік Кубка свету.

Месцы 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
з сезона 2008/2009: 60 54 48 43 40 38 36 34 32 31 30 29 28 27 26 25 24 23 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1
у сезонах 2000/2001—2007/2008: 50 46 43 40 37 34 32 30 28 26 24 22 20 18 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - -
у сезонах 1984/1985—1999/2000: 30 26 24 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - - - - - - -
у сезонах 1977/1978—1983/1984: 25 24 23 22 21 20 19 18 17 16 15 14 13 12 11 10 9 8 7 6 5 4 3 2 1 - - - - - - - - - - - - - - -

Агульны залік Кубка свету па біятлоне (мужчыны)

правіць
Сезон Пераможца 2 месца 3 месца
1977/1978   Франк Ульрых (1/4)   Клаус Зіберт   Эберхард Рош
1978/1979   Клаус Зіберт (1/1)   Франк Ульрых   Уладзімір Барнашоў
1979/1980   Франк Ульрых (2/4)   Клаус Зіберт   Эберхард Рош
1980/1981   Франк Ульрых (3/4)   Анатоль Аляб’еў   Хел Сёбак
1981/1982   Франк Ульрых (4/4)   Маціяс Якаб   Хел Сёбак
1982/1983   Петэр Ангерэр (1/1)   Эйрык Квальфос   Франк Ульрых
1983/1984   Франк-Петэр Роч (1/3)   Петэр Ангерэр   Эйрык Квальфос
1984/1985   Франк-Петэр Роч (2/3)   Юрый Кашкараў   Петэр Ангерэр
1985/1986   Андрэ Земіш (1/1)   Петэр Ангерэр   Маціяс Якаб
1986/1987   Франк-Петэр Роч (3/3)   Фрыц Фішэр   Ян Матаўш
1987/1988   Фрыц Фішэр (1/1)   Эйрык Квальфос   Ёган Паслер
1988/1989   Эйрык Квальфос (1/1)   Аляксандр Папоў   Сяргей Чэпікаў
1989/1990   Сяргей Чэпікаў (1/2)   Эйрык Квальфос   Валерый Мядведцаў
1990/1991   Сяргей Чэпікаў (2/2)   Марк Кірхнер   Андрэас Зінгерле
1991/1992   Ён Оге Цюлум (1/2)   Мікаэль Лёфгрэн   Сільфест Глімсдаль
1992/1993   Мікаэль Лёфгрэн (1/1)   Марк Кірхнер   П’еральберта Карара
1993/1994   Патрыс Байі-Сален (1/1)   Свен Фішэр   Франк Люк
1994/1995   Ён Оге Цюлум (2/2)   Патрык Фаўрэ   Вільфрыд Пальхубер
1995/1996   Уладзімір Драчоў (1/1) [6]   Віктар Майгураў   Свен Фішэр
1996/1997   Свен Фішэр (1/2)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Віктар Майгураў
1997/1998   Уле-Эйнар Б’ёрндален (1/6)   Рыка Грос   Свен Фішэр
1998/1999   Свен Фішэр (2/2)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Франк Люк
1999/2000   Рафаэль Пуарэ (1/4)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Свен Фішэр
2000/2001   Рафаэль Пуарэ (2/4)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Фрудэ Андрэсэн
2001/2002   Рафаэль Пуарэ (3/4)   Павел Растоўцаў   Уле-Эйнар Б’ёрндален
2002/2003   Уле-Эйнар Б’ёрндален (2/6)   Уладзімір Драчоў   Рыка Грос
2003/2004   Рафаэль Пуарэ (4/4)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Рыка Грос
2004/2005   Уле-Эйнар Б’ёрндален (3/6)   Свен Фішэр   Рафаэль Пуарэ
2005/2006   Уле-Эйнар Б’ёрндален (4/6)   Рафаэль Пуарэ   Свен Фішэр
2006/2007   Міхаэль Грайс (1/1)   Уле-Эйнар Б’ёрндален   Рафаэль Пуарэ
2007/2008   Уле-Эйнар Б’ёрндален (5/6)   Дзмітрый Ярашэнка   Эміль Хегле Свендсен
2008/2009   Уле-Эйнар Б’ёрндален (6/6)   Томаш Сікора   Эміль Хегле Свендсен
2009/2010   Эміль Хегле Свендсен (1/1)   Крыстаф Зуман   Іван Чэрэзаў
2010/2011   Тар’ей Бё (1/1)   Эміль Хегле Свендсен   Мартэн Фуркад
2011/2012   Мартэн Фуркад (1/7)   Эміль Хегле Свендсен   Андрэас Бірнбахер
2012/2013   Мартэн Фуркад (2/7)   Эміль Хегле Свендсен   Дамінік Ландэрцінгер
2013/2014   Мартэн Фуркад (3/7)   Эміль Хегле Свендсен   Іаханес Тынес Бё
2014/2015   Мартэн Фуркад (4/7)   Антон Шыпулін   Якаў Фак
2015/2016   Мартэн Фуркад (5/7)   Іаханес Тынес Бё   Антон Шыпулін
2016/2017   Мартэн Фуркад (6/7)   Антон Шыпулін   Іаханес Тынес Бё
2017/2018   Мартэн Фуркад (7/7)   Іаханес Тынес Бё   Антон Шыпулін
2018/2019   Іаханес Тынес Бё (1/3)   Аляксандр Логінаў   Кентэн Фіён Мае
2019/2020   Іаханес Тынес Бё (2/3)   Мартэн Фуркад   Кентэн Фіён Мае
2020/2021   Іаханес Тынес Бё (3/3)   Стурла Легрэйд   Кентэн Фіён Мае
Гэтым колерам пазначаныя дзеючыя біятланісты

Спіс па колькасці тытулаў

правіць
Тытулы Біятланіст
7   Мартэн Фуркад
6   Уле-Эйнар Б’ёрндален
4   Рафаэль Пуарэ,   Франк Ульрых
3   Франк-Петэр Роч,   Іаханес Тынес Бё
2   Сяргей Чэпікаў,   Ён Оге Цюлум,   Свен Фішэр
1   Клаус Зіберт,   Петэр Ангерэр,   Андрэ Земіш,   Фрыц Фішэр,   Эйрык Квальфос,   Мікаэль Лёфгрэн,   Патрыс Байі-Сален,   Уладзімір Драчоў,   Міхаэль Грайс,   Эміль Хегле Свендсен,   Тар’ей Бё

Вылучаныя дзеючыя біятланісты

Агульны залік Кубка свету па біятлоне (жанчыны)

правіць
Сезон Пераможца 2 месца 3 месца
1982/1983   Гру Эствік (1/1)
1983/1984   Метэ Местад (1/1)   Сана Гронлід   Гру Эствік
1984/1985   Сана Гронлід (1/1)   Ева Корпела
1985/1986   Ева Корпела (1/2)   Сана Гронлід
1986/1987   Ева Корпела (2/2)   Ане Эльвебак   Сана Гронлід
1987/1988   Ане Эльвебак (1/1)   Элін Крысціянсен   Надзея Аляксіева
1988/1989   Алёна Галавіна (1/1)   Наталля Прыказчыкава   Святлана Давыдава
1989/1990   Йіржына Адамічкава (1/1)   Ане Эльвебак   Алёна Галавіна
1990/1991   Святлана Давыдава (1/1)   Мірыям Бедар   Ане Эльвебак
1991/1992   Анфіса Разцова (1/2)   Анн Брыян   Петра Шааф[7]
1992/1993   Анфіса Разцова (2/2)   Мірыям Бедар   Анн Брыян
1993/1994   Святлана Парамыгіна (1/1)   Наталі Сантэр   Анн Брыян
1994/1995   Анн Брыян (1/1)   Святлана Парамыгіна   Ушы Дызль
1995/1996   Эмануэль Кларэ (1/1)   Ушы Дызль   Петра Бяле
1996/1997   Магдалена Форсберг (1/6)   Ушы Дызль   Сімона Грайнер-Петэр-Мем
1997/1998   Магдалена Форсберг (2/6)   Ушы Дызль   Марціна Цельнер
1998/1999   Магдалена Форсберг (3/6)   Алена Зубрылава   Ушы Дызль
1999/2000   Магдалена Форсберг (4/6)   Алена Зубрылава   Карэн Ніагрэ
2000/2001   Магдалена Форсберг (5/6)   Ліў-Грэтэ Шэлбрэйд-Пуарэ[8]   Алена Зубрылава
2001/2002   Магдалена Форсберг (6/6)   Ліў-Грэтэ Пуарэ   Ушы Дызль
2002/2003   Марціна Глагаў[9] (1/1)   Альбіна Ахатава   Сільві Бекар
2003/2004   Ліў-Грэтэ Пуарэ (1/1)   Вольга Пылёва[10]   Сандрын Байі
2004/2005   Сандрын Байі (1/1)   Каці Вільхельм   Вольга Пылёва
2005/2006   Каці Вільхельм (1/1)   Ганна Карын Улафсан   Марціна Глагаў
2006/2007   Андрэа Хенкель (1/1)   Каці Вільхельм   Ганна Карын Улафсан
2007/2008   Магдалена Нойнер (1/3)   Сандрын Байі   Андрэа Хенкель
2008/2009   Хелена Юнсан[11] (1/1)   Каці Вільхельм   Тура Бергер
2009/2010   Магдалена Нойнер (2/3)   Сімона Хаўсвальд   Хелена Юнсан
2010/2011   Кайса Мякярайнен (1/3)   Андрэа Хенкель   Хелена Экхальм
2011/2012   Магдалена Нойнер (3/3)   Дар’я Домрачава   Тура Бергер
2012/2013   Тура Бергер (1/1)   Дар’я Домрачава   Андрэа Хенкель
2013/2014   Кайса Мякярайнен (2/3)   Тура Бергер   Дар’я Домрачава
2014/2015   Дар’я Домрачава (1/1)   Кайса Мякярайнен   Валянціна Семярэнка
2015/2016   Габрыэла Соўкалава (1/1)   Мары Дарэн-Абер   Даратэя Вірэр
2016/2017   Лаура Дальмаер (1/1)   Габрыэла Коўкалава   Кайса Мякярайнен
2017/2018   Кайса Мякярайнен (3/3)   Анастасія Кузьміна   Дар’я Домрачава
2018/2019   Даратэя Вірэр (1/2)   Ліза Вітоцы   Анастасія Кузьміна
2019/2020   Даратэя Вірэр (2/2)   Тырыль Экхаф   Дэніз Херман
2020/2021   Тырыль Экхаф (1/1)   Мартэ Олсбю-Ройселан   Францыска Пройс
Гэтым колерам пазначаныя дзеючыя біятланісткі
Тытулы Біятланіст
6   Магдалена Форсберг
3   Магдалена Нойнер,   Кайса Мякярайнен
2   Ева Корпела,   Анфіса Разцова,   Даратэя Вірэр
1   Гру Эствік,   Метэ Местад,   Сана Гронлід,   Ане Эльвебак,   Алёна Галавіна,   Йіржына Адамічкава,   Святлана Давыдава,   Святлана Парамыгіна,   Анн Брыян,   Эмануэль Кларэ,   Марціна Глагаў,   Ліў-Грэтэ Пуарэ,   Сандрын Байі,   Каці Вільхельм,   Андрэа Хенкель,   Хелена Юнсан,   Тура Бергер,   Дар’я Домрачава,   Габрыэла Соўкалава,   Лаура Дальмаер,   Тырыль Экхаф

Вылучаныя дзеючыя біятланісткі

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. З сезона 1997/1998 па сезон 2010/2011 у заліку таксама ўлічваліся вынікі гонак, праведзеных у рамках зімовых Алімпійскіх гульняў.
  2. Правілы спаборніцтваў IBU, п. 15.8.3.1 — Крытэрыі.
  3. Да сезона 2010/2011 не ўлічваліся вынікі трох горшых гонак; у сезоне 2010/2011 у канчатковы вынік уваходзілі ачкі за ўсе праведзеныя гонкі.
  4. Правілы спаборніцтваў IBU, п. 15.8.4.1 — Падлік.
  5. Правілы спаборніцтваў IBU, п. 15.8.2.1 — Прысуджэнне ачкоў.
  6. У 2002 годзе Уладзімір Драчоў змяніў расійскае грамадзянства на беларускае
  7. У 1994 годзе Петра Шааф выйшла замуж за нямецкага лыжніка Ёхена Беле, і з тых часоў носіць яго прозвішча (Біяграфія Петры Беле Архівавана 8 студзеня 2014.(ням.).
  8. Ліў-Грэтэ Шэлбрэйд у сезоне 2000/2001 выступала пад двайным прозвішчам Шэлбрэйд-Пуарэ, а ва ўсіх наступных сезонах, аж да заканчэння спартовай кар’еры ў 2006 годзе, толькі пад прозвішчам свайго мужа Рафаэля Пуарэ.
  9. Марціна Глагаў з сезона 2008/2009 і да завяршэння кар’еры ў сезоне 2009/2010 выступала пад прозвішчам свайго мужа — Гюнтэра Бека.
  10. Вольга Пылёва з сезона 2008/2009 і да завяршэння сваёй кар’еры ў сезоне 2009/2010 выступала пад прозвішчам свайго мужа — Валерыя Мядзведцава.
  11. Хелена Юнсан выйшла замуж за шведскага біятланіста Давіда Экхальма ў ліпені 2010 года.

Спасылкі

правіць