Андрэа Хенкель
Андрэа Хенкель (ням.: Andrea Henkel, па мужу Берк — англ.: Burke; нар. 10 снежня 1977, Ільменау, акруга Зуль, ГДР) — нямецкая біятланістка, уладальніца Кубка свету, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2002 года і 8-разовая чэмпіёнка свету. Малодшая сястра алімпійскай чэмпіёнкі па лыжных гонках Мануэлы Хенкель.
Андрэа Хенкель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[3] |
Спецыялізацыя | біятлон |
Нарадзілася |
10 снежня 1977[1][2] (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 158 см |
Вага | 49 кг |
Афіцыйны сайт (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Завяршыла спартыўную кар’еру па заканчэнні сезона 2013/2014 гадоў, ва ўзросце 36 гадоў.
Біяграфія
правіцьАндрэа Хенкель пачынала сваю спартыўную кар’еру ў лыжных гонках, але ў 1989 годзе перайшла ў біятлон. Член нацыянальнай зборнай: юніёрскай з 1994 года, асноўнага складу з 1998 года.
У сезоне 2006/2007 выйграла Кубак свету. Андрэа ўпэўнена пачала сезон, але да яго сярэдзіны, з-за хваробы, страціла лідарства, саступіўшы Ліндзе Грубен (якая не завяршыла сезон, сышла са спорту), Ганне Карын Улафсан і Каці Вільхельм. Тым не менш, яна змагла вырваць перамогу дзякуючы добраму выступу на апошніх этапах. Акрамя агульнага заліку, Андрэа выйграла таксама і малы «Хрустальны глобус» у індывідуальных гонках.
Зноскі
- ↑ Andrea Henkel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrea Henkel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #141952377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 ліпеня 2024.