Уладзімір Пятровіч Драчоў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Драчоў)

Уладзі́мір Пятро́віч Драчо́ў (7 сакавіка 1966, Петразаводск) — савецкі, расійскі, а пазней беларускі біятланіст.

Біятлон
Уладзімір Драчоў
У. П. Драчоў на мітынгу, прысвечанаму святкаванню Дня Перамогі ў г. Усевалажску.
У. П. Драчоў на мітынгу, прысвечанаму святкаванню Дня Перамогі ў г. Усевалажску.
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Пятровіч Драчоў
Арыгінальнае імя руск.: Владимир Петрович Драчёв
Нарадзіўся 7 сакавіка 1966(1966-03-07) (58 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Беларусі Беларусь
Тытулы
Чэмпіён свету 4
Кубак свету 1 (1995/96).
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 15
Асабістых подыумаў 32
Біятлон
Алімпійскія гульні
Серабро Лілехамер 1994 эстафета 4х7,5 км
Бронза Нагана 1998 эстафета 4х7,5 км
Чэмпіянаты свету
Серабро Кенмар 1994 камандная гонка 10 км
Серабро Рупольдынг 1996 індывідуальная гонка 20 км
Серабро Рупольдынг 1996 камандная гонка 10 км
Золата Рупольдынг 1996 спрынт 10 км
Золата Рупольдынг 1996 эстафета 4х7,5 км
Золата Паклюка 1998 пераследванне 12,5 км
Бронза Гохфільцэн 1998 камандная гонка 10 км
Серабро Хальменколен 1999 індывідуальная гонка 20 км
Серабро Кантыялахці 1999 эстафета 4х7,5 км
Золата Хальменколен 2000 эстафета 4х7,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2003 эстафета 4х7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Валь-Рыдана 1996 індывідуальная гонка 10 км
Золата Валь-Рыдана 1996 эстафета 4х7,5 км
Серабро Форні-Авольтры 2003 спрынт 10 км
Бронза Форні-Авольтры 2003 пераследванне 12,5 км
Бронза Форні-Авольтры 2003 эстафета 4х7,5 км
Бронза Мінск 2004 спрынт 10 км
Серабро Лангдорф 2006 індывідуальная гонка 20 км
Золата Лангдорф 2006 эстафета 4х7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Серабро Гохфільцэн 1996 спрынт 6 км
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Заслужаны майстар спорту Расіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера правіць

Выхаванец Цэнтральнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лыжных гонках (першы трэнер — П. Ф. Багданаў, пасля займаўся ў У. А. Кастэнкі[1]). Пачатак заняткаў біятлонам — 1980 год.

Скончыў ваенны факультэт Ленінградскага інстытута фізкультуры імя Лесгафта ў 1987 годзе.

Спартыўныя дасягненні правіць

Удзельнік сямі чэмпіянатаў свету. Чатырохразовы чэмпіён свету.

Да 2002 года праходзіў службу ў шэрагах Узброеных Сіл Расіі, звольніўся ў званні падпалкоўніка.

Пасля адмовы кіраўніцтва расійскай зборнай і Нацыянальнай федэрацыі ўключыць яго ў склад зборнай на Алімпіяду-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стаў сур’ёзна разглядаць паступаючыя прапановы аб пераходзе ў іншую каманду. Даўні таварыш Драчова яшчэ па зборнай СССР Аляксандр Папоў зрабіў ад імя Беларусі прапанову перайсці ў каманду гэтай краіны, якое Уладзімір і прыняў у 2002 годзе.

З 2006 года спыніў выступы. 1 жніўня 2006 года ў алімпійскім спартыўным комплексе «Раўбічы» (Беларусь) адбыліся яго провады з вялікага спорту разам з іншымі вядомымі майстрамі біятлона: Аленай Зубрылавай, Алегам Рыжанковым і Вадзімам Сашурыным. Працаваў трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне.

У сезоне 2010 годзе быў запрошаны ў зборную каманду Расіі па біятлоне ў якасці кансультанта. На гэтай пасадзе ўступаў у канфлікты з галоўным трэнерам зборнай У. М. Барнашовым, даваў адкрытыя інтэрв’ю прэсе аб працы трэнерскага штаба, у выніку чаго быў адхілены ад займаемай пасады[2]. Вядзе пастаянны блог пра біятлон.

Кар’ера чыноўніка правіць

З сакавіка 2013 года, па рэкамендацыі губернатара Ленінградскай вобласці А. Ю. Драздзенка, прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Усяволжскага раена[3].

З снежня 2013 года — выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі Усяволжскага раена[4].

З 23 кастрычніка 2014 года з’яўляўся кіраўніком адміністрацыі Усяволжскага раена.

З 5 кастрычніка 2016 года — дэпутат Дзяржаўнай думы РФ VII склікання[5].

Узнагароды правіць

Сям’я правіць

Жанаты, сын Ілля, сын Аляксандр, сын Уладзімір, дачка Лізавета, дачка Варвара . Уся сям’я жыве ў Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

Спасылкі правіць