Эмі́ль Хе́гле Све́ндсен (нарв.: Emil Hegle Svendsen; нар. 12 ліпеня 1985, Тронхейм) — выбітны нарвежскі біятланіст, адзінацаціразовы чэмпіён свету, трохразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Ванкуверы-2010, Сочы-2014 і ўладальнік Кубка свету. Чацвёрты ў гісторыі біятланіст, якому ўдалося выйграць 10 і больш залатых медалёў на чэмпіянатах свету па біятлоне сярод мужчын (пасля Аляксандра Ціханава, Франка Лука і Уле-Эйнара Б’ёрндалена). Другі біятланіст пасля Уле-Эйнара Б’ёрндалена, якому ўдалося выйграць залатыя медалі ва ўсіх дысцыплінах чэмпіянату свету.
|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Арыгінальнае імя |
нарв.: Emil Hegle Svendsen |
Мянушка |
Supersvendsen, Кегля |
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1985(1985-07-12)[1] (39 гадоў)
|
Грамадзянства |
Нарвегія |
Пражыванне |
Холменколен, Нарвегія |
Рост/Вага |
185 см/73 кг |
Захапленні |
веласіпед, лыжы, адпачынак з сябрамі |
Прафесія |
біятланіст |
Тытулы |
Алімпійскі чэмпіён |
3 |
Чэмпіён свету |
11 |
Кубак свету |
1 (2010) |
Кубак свету, індывідуальныя гонкі |
2 (2011) (2014) |
Кубак свету, спрынтарскія гонкі |
1 (2010) |
Кубак свету, масавы старт |
1 (2011) |
Трапнасць стральбы |
Паводле даных за |
2011/2012 |
Агульная трапнасць |
84% |
Лежачы |
87% |
Стоячы |
82% |
Кар’ера (Кубак свету) |
Гонак |
162 |
Перамог |
35 |
Асабістых подыумаў |
71 |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Хегле Свендсен з дзяцінства захапляўся лыжнымі гонкамі, але пасля перайшоў у біятлон. У 2002 годзе адбылося яго першае буйное міжнароднае спаборніцтва — Чэмпіянат свету сярод юніёраў у Рыднаўне. Ужо ў наступным годзе Свендсен выйграе два медаля чэмпіянату свету сярод юніёраў 2003 у польскім Кастэліска, а ў 2004 і 2005 гадах становіцца чатырохразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Таксама ў сваім актыве Свендсен мае бронзу юніёрскага чэмпіянату свету 2005 года па лыжных гонках. У 2005 годзе Свендсен дэбютуе ў Кубку Еўропы, дзе ў першай жа гонцы займае прызавое трэцяе месца, што дазволіла яму выступаць за асноўны склад зборнай Нарвегіі.
Пастаянна трапляючы ў дзесятку мацнейшых на спаборніцтвах этапаў Кубка свету, Свендсен атрымлівае права выступіць у мас-старце на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года, дзе ён заняў шостае месца. У агульным заліку Кубка свету сезона 2006/2007 года Эміль Хегле Свендсен заняў семнаццатае месца.
Свендсен адрозніваецца не толькі высокімі хуткаснымі якасцямі, але і даволі дакладнай стральбой.
10 красавіка 2018 года Свендсен заявіў аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар’еры[2].
Месцы ў агульным заліку Кубка свету
правіць
Вынікі выступленняў у Кубку свету
правіць
Вынік
|
Інд
|
Спр
|
Пр
|
МС
|
Усяго
|
Эст
|
Зм
|
Усяго
|
1 месца |
6 |
11 |
10 |
6 |
33 |
14 |
2 |
16
|
2 месца |
1 |
7 |
5 |
2 |
15 |
5 |
2 |
7
|
3 месца |
1 |
7 |
5 |
6 |
19 |
4 |
1 |
5
|
Фініш у 10-цы |
11 |
41 |
38 |
22 |
112 |
29 |
5 |
34
|
Фініш у ачках |
14 |
59 |
47 |
33 |
153 |
29 |
5 |
34
|
Па-за ачкамі |
3 |
5 |
1 |
— |
9 |
— |
— |
—
|
Старты |
17 |
64 |
48 |
33 |
162 |
29 |
5 |
34
|
па стане на 19.02.2013
|
Перамогі ў Кубку свету
|
Асабістыя перамогі
|
Перамогі ў эстафеце
|
Зноскі