Ліў-Грэтэ Пуарэ (нарв.: Liv Grete Poirée), народжаная Шэльбрэйд (нарв.: Skjelbreid; 7 ліпеня 1974, Берген) — нарвежская біятланістка.

Біятлон
Ліў-Грэтэ Пуарэ
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ліў-Грэтэ Пуарэ
Арыгінальнае імя нарв.: Liv Grete Poiree
Нарадзілася 7 ліпеня 1974(1974-07-07)[1][2][…] (49 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Пражыванне Фуса, Нарвегія
Рост/Вага 167 см/61 кг
Захапленні Музыка, мультфільмы, падарожжы
Тытулы
Чэмпіён свету 8
Кубак свету 1 (2003-2004)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2003—2004
Агульная трапнасць 78%
Лежачы 86%
Стоячы 69%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 22
Асабістых подыумаў 46
Алімпійскія гульні
Бронза Нагана 1998 эстафета 4x7,5 км
Срэбра Солт-Лэйк-Сіці 2002 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Солт-Лэйк-Сіці 2002 эстафета 4x7,5 км
Чэмпіянаты свету
Золата Осрблье 1997 камандная гонка 7,5 км
Срэбра Осрблье 1997 эстафета 4x7,5 км
Срэбра Хохфільцэн 1998 камандная гонка 7,5 км
Золата Хальменколен 2000 спрынт 7,5 км
Золата Хальменколен 2000 мас-старт 12,5 км
Бронза Поклюка 2001 спрынт 7,5 км
Золата Поклюка 2001 праследаванне 10 км
Срэбра Поклюка 2001 індывідуальная гонка 15 км
Бронза Поклюка 2001 мас-старт 12,5 км
Золата Оберхоф 2004 спрынт 7,5 км
Золата Оберхоф 2004 праследаванне 10 км
Золата Оберхоф 2004 эстафета 4x6 км
Золата Оберхоф 2004 мас-старт 12,5 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Была замужам з мая 2000 года за французскім біятланістам Рафаэлем Пуарэ. Пасля 13 гадоў сумеснага жыцця прынялі рашэнне развесціся. Маюць трох дачок:

  • Эма (нар. 27 студзеня 2003 года);
  • Ганна (нар. 10 студзеня 2007 года);
  • Лена (нар. 10 кастрычніка 2008 года).

Ліў-Грэтэ заваявала тры алімпійскія медалі і ў сезоне 2003—2004 выйграла агульны залік Кубка свету па біятлоне. Маючы тры чэмпіёнскія тытулы, заваяваныя ў 2000 і 2001 гадах, яна на чэмпіянаце свету 2004 у нямецкім Оберхофе ў якасці першай біятланісткі ў гісторыі выйграла чатыры залатыя медалі аднаго чэмпіянату. Разам шлюбная пара Пуарэ ўзяла 7 з 10 магчымых залатых медалёў чэмпіянату.

26 сакавіка 2006 Ліў-Грэтэ Пуарэ завяршыла сваю спартыўную кар’еру.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Liv Grete Poirée // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі правіць