Фу́са — дзеючы вулкан на востраве Парамушыр Вялікай Курыльскай грады.

Фуса
Вулкан Фуса. Здымак з МКС
Вулкан Фуса. Здымак з МКС
Краіна
РэгіёнСахалінская вобласць
ВостраўПарамушыр 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1854 
Вышыня вяршыні1772 м 
Фуса (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Фуса
Фуса (Курыльскія астравы)
Фуса

Складаны стратавулкан з вяршыневым кратэрам. Вышыня 1772 м. Вулкан ўтварае паўвостраў Фуса ў паўднёва-заходняй частцы Парамушыра. Уяўляе сабой правільны моцна ўсечаны конус з кратарам на вяршыні дыяметрам да 700 м і глыбінёй да 300 м. Складзены андэзітамі. Узрост вулкана — 40—50 тыс. гадоў.

Вядома толькі адно гістарычнае вывяржэнне ў 1854 годзе. У цяперашні час фіксуецца фумаральная актыўнасць.

Названы ад імя матэматыка М. І. Фуса.

Спасылкі

правіць