Даратэ́я Ві́рэр (ням.: Wierer Dorothea, нар. 3 красавіка 1990, Бруніка) — італьянская біятланістка, трохразовы бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў, чатырохразовая чэмпіёнка свету, абсалютная чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2011. Двухразовая ўладальніца Вялікага хрустальнага глобуса.

Біятлон
Даратэя Вірэр
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя Wierer Dorothea
Нарадзілася 3 красавіка 1990(1990-04-03) (33 гады)
Бруніка, Італія
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Прафесія ваеннаслужачая
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2021/22
Агульная трапнасць 83%
Лежачы 85%
Стоячы 81%
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 343
Біятлон
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 змяшаная эстафета
Бронза Пхёнчхан 2018 змяшаная эстафета
Бронза Пекін 2022 спрынт 7,5 км
Чэмпіянаты свету
Бронза Нове-Места 2013 эстафета 4×6 км
Бронза Кантыялахці 2015 эстафета 4×6 км
Срэбра Халменколен 2016 пераслед 10 км
Бронза Эстэрсунд 2019 змяшаная эстафета
Срэбра Эстэрсунд 2019 сінгл-мікст
Золата Эстэрсунд 2019 мас-старт 12,5 км
Срэбра Антэрсельва 2020 змяшаная эстафета
Золата Антэрсельва 2020 пераслед 10 км
Золата Антэрсельва 2020 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Антэрсельва 2020 мас-старт 12,5 км
Срэбра Аберхоф 2023 змяшаная эстафета
Золата Аберхоф 2023 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Валь-Рыдана 2011 эстафета 4×6 км
Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні
Золата Ансі 2013 каманда 7,5 км
Срэбра Ансі 2013 гонка патрулёў 15 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Золата Форні-Авольтры 2013 спрынт 7,5 км
Золата Рупольдзінг 2022 суперспрынт
Золата Рупольдзінг 2022 гала-мас-старт 10 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юніёрскія і моладзевыя дасягнення правіць

Дэбютны для Вірэр юніёрскі чэмпіянат праходзіў у яе на радзіме ў Італіі ў Мартэл-Валь Мартэла. Аднак, асаблівага поспеху для Даратэі ён не прынёс — лепшым вынікам апынулася толькі дзесятае месца ў індывідуальнай гонцы. Але ўжо ў наступным 2008 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету ў нямецкім Рупольдынгу ў індывідуальнай гонцы яна атрымала сваю першую перамогу. Яшчэ праз год у канадскім Кенмар у спрынце займае чацвёртае месца, аднак у пераследзе выйграе свой другі залаты медаль юніёрскіх чэмпіянатаў.

У гэтым жа годзе дэбютуе на Кубку IBU, дзе на другім этапе ў Оберціліахе, дзе фінішуе 34-й і 21-й адпаведна ў індывідуальнай гонцы і спрынце. У 2010 годзе чэмпіянат склаўся для Даратэі няўдала. Толькі раз патрапіўшы ў дзясятку, яе лепшым вынікам становіцца шостае месца ў індывідуальнай гонцы. Таксама ў гэтым сезоне яна выступала на двух этапах Кубка IBU, здолеўшы на хатнім этапе ў Мартэла заняць высокае 11-е месца. У 2011 годзе яна літаральна ў адну брамку абыграла ўсіх саперніц, выйграўшы рэкордныя усе 3 залатыя медалі, акрамя таго, выступала на этапе Кубка IBU ў Оберціліахе, дзе заняла 4-е і 5-е месцы.

Выступленні на Кубку свету правіць

Дэбютнай гонкай для Вірэр стаў спрынт, які прайшоў у нямецкім Оберхофе у студзені 2009 года. У гэтай гонцы італьянка стала 69-й з двума штрафнымі кругамі. У сезоне 2008/2009 прымала ўдзел у яшчэ адной гонцы Кубка свету — перадалімпійскім спрынце ў Вістлеры, але там стала толькі 72-й.

У алімпійскім сезоне Даратэя не прымала ўдзел у гонках Кубка свету, затое на другім этапе сезона 2010—2011 ў Хохфільцэне яна ўпершыню трапіла ў склад італьянскай эстафеты, які стаў дзевятым, а Вірэр бегла завяршальны этап. На пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу італьянка заваявала першыя ў кар’еры ачкі Кубка свету — у спрынтарскай гонцы яна стала 24-й, а ў пераследзе адкацілася на 37-ю пазіцыю, набраўшы такім чынам 21 ачко ў агульным заліку.

Зноскі

Спасылкі правіць