Чэмпіянат свету па біятлоне 2019
53-і чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у шведскім Эстэрсундзе з 7 па 17 сакавіка 2019 года. Упершыню ў гісторыі на чэмпіянаце свету былі разыграны медалі ў адзіночнай змешанай эстафеце.
Выбары месца правядзення
правіцьМесца правядзення Чэмпіянату свету па біятлону 2019 года было вызначана 7 верасня 2014 года на 11 чарговым Кангрэсе IBU у Санкт-Вольфгангу, Аўстрыя[1]. Прэтэндэнтамі на правядзенне сусветнага першынства былі Антэрсельва, Эстэрсунд, Нове-Места-на-Мораве і Ханты-Мансійск. У выніку галасавання права арганізоўваць чэмпіянат свету атрымаў Эстэрсунд. Папярэдні чэмпіянат у гэтым горадзе быў праведзены ў 2008 годзе.
Праграма
правіцьБыло разыграна 12 камплектаў узнагарод, па 5 у мужчын і жанчын у спрынце, праследаванні, мас-старце, індывідуальнай гонцы, эстафеце і два камплекта медалёў у змешаных эстафетах.
Нарвежац Ёханес Тынес Бё заваяваў на чэмпіянаце 4 залатыя і 1 сярэбраную ўзнагароду, давёўшы агульную колькасць сваіх узнагарод чэмпіянатаў свету да 14 (у тым ліку 7 залатых). На рахунку нарвежкі Мартэ Олсбю тры золата ў эстафетных гонках. Тар’ей Бё заваяваў адно золата і адну бронзу, давёўшы агульную колькасць сваіх медалёў чэмпіянатаў свету да 18 (у тым ліку 9 залатых).
Немец Арнд Пайфер заваяваў на чэмпіянаце адно золата і два срэбры, давёўшы агульную колькасць медалёў чэмпіянатаў свету да 15 (у тым ліку 5 залатых). Немка Лаура Дальмаер заваявала дзве бронзы і давяла агульную колькасць сваіх медалёў на чэмпіянатах свету да 15 (у тым ліку 7 залатых).
Уладзімір Іліеў стаў першым у гісторыі балгарскім мужчынам, які заваяваў медаль чэмпіянату свету па біятлоне. Дзмітрый Підручный стаў першым у гісторыі ўкраінскім мужчынам, які выйграў золата чэмпіянату свету па біятлоне.
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна, выйграўшы спрынт, упершыню ў кар’еры стала чэмпіёнкай свету.
Расклад спаборніцтваў
правіцьЧас пачатку спаборніцтваў паказаны CET[2].
Дата | Мужчыны | Жанчыны | ||
---|---|---|---|---|
7 сакавіка, Чац | 16:15 | Змешаная эстафета (2 × 6 км + 2 × 7,5 км) | ||
8 сакавіка, Пят | 16:15 | Спрынт (7,5 км) | ||
9 сакавіка, Суб | 16:30 | Спрынт (10 км) | ||
10 сакавіка, Ндз | 16:30 | Гонка пераследвання (12,5 км) | 13:45 | Гонка пераследвання (10 км) |
12 сакавіка, Аўт | 15:30 | Індывідуальная гонка (15 км) | ||
13 сакавіка, Сер | 16:10 | Індывідуальная гонка (20 км) | ||
14 сакавіка, Чац | 17:10 | Адзіночная змешаная эстафета (4 × 3 км + 1,5 км) | ||
16 сакавіка, Суб | 16:30 | Эстафета (4 × 7,5 км) | 13:15 | Эстафета (4 × 6 км) |
17 сакавіка, Ндз | 16:00 | Мас-старт (15 км) | 13:15 | Мас-старт (12,5 км) |
Медальны залік
правіцьМесца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Нарвегія | 5 | 3 | 1 | 9 |
2 | Германія | 2 | 2 | 3 | 7 |
3 | Італія | 2 | 2 | 1 | 5 |
4 | Швецыя | 1 | 1 | 1 | 3 |
5 | Украіна | 1 | 0 | 1 | 2 |
6 | Славакія | 1 | 0 | 0 | 1 |
7 | Расія | 0 | 2 | 1 | 3 |
8 | Францыя | 0 | 1 | 3 | 4 |
9 | Балгарыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
10 | Аўстрыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Усяго: | 12 | 12 | 12 | 36 |
Зноскі
- ↑ IBU WCH's 2019 elected: The winner is: ÖSTERSUND-SWE(недаступная спасылка). www3.biathlonworld.com. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2014. Праверана 31 сакавіка 2016. (англ.)
- ↑ Programm (englisch) Архівавана 12 красавіка 2019. auf 2019ostersund.se