Лаура Дальмаер (ням.: Laura Dahlmeier; нар. 22 жніўня 1993, Гарміш-Партэнкірхен, Баварыя, Германія) — нямецкая біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў спрынце і гонцы пераследу, сяміразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету 2016/2017, трохразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў. З 2013 года член зборнай Германіі. Лаура Дальмаер — адзіная біятланістка за ўсю гісторыю, якая выйграла 5 залатых медалёў на адным чэмпіянаце свету і якая заваявала ўзнагароды ва ўсіх асабістых гонках на двух чэмпіянатах свету запар (Хальменколен, 2016 і Гохфільцэн, 2017).

Лаура Дальмаер
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3]
Спецыялізацыя біятлон
Нарадзілася 22 жніўня 1993(1993-08-22)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства
Гады кар’еры ? — 2019[4]
Рост 162 см
Вага 52 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Laura Dahlmeier // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Laura Dahlmeier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  4. https://www.focus.de/sport/wintersport/mit-25-jahren-biathlon-olympiasiegerin-laura-dahlmeier-beendet-karriere_id_10724874.html