Томаш Сікора (польск.: Tomasz Sikora; 21 снежня 1973, Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства) — польскі біятланіст, срэбны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне, чэмпіён свету па біятлоне 1995.

Біятлон
Томаш Сікора
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя польск.: Tomasz Sykora
Нарадзіўся 21 снежня 1973(1973-12-21) (50 гадоў)
Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства, Польшча
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Пражыванне Вадзіслаў Слёнскі, Польшча
Рост/Вага 182 см/76 кг
Захапленні музыка, тэніс
Адукацыя студэнт акадэміі фізічнай культуры
Тытулы
Чэмпіён свету 1 (1995)
Кубак свету, спрынтарскія гонкі 1
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2007—2008
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 90%
Стоячы 79%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 5
Асабістых подыумаў 20
Біятлон
Алімпійскія гульні
Срэбра Турын 2006 мас-старт 15 км
Чэмпіянаты свету
Золата Антольц 1995 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Осрблье 1997 камандная гонка 10 км
Срэбра Оберхоф 2004 індывідуальная гонка 20 км
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Контыялахці 1994 эстафета 4x7,5 км
Срэбра Віндышгарстэн 1997 індывідуальная гонка 20 км
Золата Закапанэ 2000 пераслед 12,5 км
Срэбра Закапанэ 2000 эстафета 4x7,5 км
Срэбра Отэ-Мар'ен 2001 эстафета 4x7,5 км
Бронза Контыялахці 2002 спрынт 10 км
Срэбра Контыялахці 2002 індывідуальная гонка 20 км
Золата Мінск 2004 пераслед 12,5 км
Золата Мінск 2004 індывідуальная гонка 20 км
Срэбра Мінск 2004 спрынт 10 км
Бронза Мінск 2004 эстафета 4x7,5 км
Золата Банска 2007 спрынт 10 км
Золата Банска 2007 пераслед 12,5 км
Золата Навіна Месца 2008 індывідуальная гонка 20 км
Універсіяды
Золата Попрад-Татры 1999 спрынт 10 км
Золата Попрад-Татры 1999 пераслед 12,5 км
Срэбра Попрад-Татры 1999 індывідуальная гонка 20 км
Золата Закапанэ 2001 спрынт 10 км
Золата Закапанэ 2001 пераслед 12,5 км
Золата Закапанэ 2001 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Закапанэ 2001 эстафета 4x7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Бронза Осрблье 1998 эстафета 4x6 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Золата Душнікі-Здруй 2010 змяшаная эстафета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біятлон правіць

Томаш Сікора пачаў займацца біятлонам у 1989 годзе, а ўжо ў сезоне 1993—1994 выйшаў на ўзровень Кубка свету. У наступным сезоне ён сенсацыйна выйграе індывідуальную гонку Чэмпіянату свету ў Антольц-Антэрсельве. Аднак у далейшым назіраецца спад у выступах Сікоры. На Алімпіядах 1998 і 2002 гадоў Томаш Сікора не змог апраўдаць тых чаканняў, якія ўскладалі на яго польскія трэнеры па біятлоне. Аднак пасля 2003 года ён пачынае ўсё больш і больш паляпшаць свае паказчыкі. У 2004 годзе выйграе сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Оберхофе, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года становіцца віцэ-чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у мас-старце, саступіўшы толькі трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Міхаэлю Грайсу і пакінуўшы за сабой пяціразовага алімпійскага чэмпіёна Уле-Эйнара Б'ёрндалена. На дадзены момант Томаш Сікора па праву лічыцца лідарам польскай зборнай па біятлоне.

У сезоне 2008/09 стаў другім у агульным заліку, саступіўшы Уле-Эйнару Б'ёрндалену, які заваяваў свой шосты вялікі крыштальны глобус.

Удзельнічаў у Алімпіядзе-2010, але не заняў прызавых месцаў.

Зноскі

Спасылкі правіць