Ту́ра Бе́ргер (нарв.: Tora Berger, нар. 18 сакавіка 1981, Рынгерыке, Бускеруд) — нарвежская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, васьміразовая чэмпіёнка свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.

Біятлон
Тура Бергер
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя нарв.: Tora Berger
Нарадзілася 18 сакавіка 1981(1981-03-18) (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Рост/Вага 164 см
Сямейнае становішча абвянчалася з Трондам Тэўдалем
Захапленні паляванне, рыбалка, сабакі
Тытулы
Кубак свету 1 (2012/2013)
Кубак свету, індывідуальныя гонкі 1 (2012/2013)
Кубак свету, спрынтарскія гонкі 1 (2012/2013)
Кубак свету, гонкі праследавання 1 (2012/2013)
Кубак свету, масавы старт 1 (2012/2013)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011/12
Агульная трапнасць 87%
Лежачы 88%
Стоячы 85%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 36 (у т.л. 27 - асабістыя)
Асабістых подыумаў

55 ( × 27 + × 15 + × 13) (асабістыя)

24 ( × 9 + × 7 + × 8) (эстафеты, у тым ліку змяшаныя)
Заробленых ачкоў 6301
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Сочы 2014 праследаванне 10 км
Золата Сочы 2014 змяшаная эстафета
Бронза Сочы 2014 эстафета 4х6 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Паклюка 2006 змяшаная эстафета
Бронза Антэрсельва 2007 змяшаная эстафета
Бронза Антэрсельва 2007 эстафета 4×6 км
Срэбра Эстэрсунд 2008 мас-старт 12,5 км
Бронза Пхёнчхан 2009 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Ханты-Мансійск 2010 змяшаная эстафета
Золата Ханты-Мансійск 2011 змяшаная эстафета
Бронза Ханты-Мансійск 2011 мас-старт 12,5 км
Золата Рупольдынг 2012 змяшаная эстафета
Золата Рупольдынг 2012 індывідуальная гонка 15 км
Бронза Рупольдынг 2012 эстафета 4×6 км
Золата Рупольдынг 2012 мас-старт 12,5 км
Золата Нове-Места 2013 змяшаная эстафета
Срэбра Нове-Места 2013 спрынт 7,5 км
Золата Нове-Места 2013 праследаванне 10 км
Золата Нове-Места 2013 індывідуальная гонка 15 км
Золата Нове-Места 2013 эстафета 4×6 км
Срэбра Нове-Места 2013 мас-старт 12,5 км
Чэмпіянаты свету сярод юніёраў U21
Бронза Хохфільцэн 2000 спрынт
Чэмпіянаты Еўропы U21
Срэбра Закапанэ 2000 індывідуальная гонка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Тура Бергер з 8 гадоў пачала займацца лыжнымі гонкамі, але затым перайшла ў біятлон. У сезоне 1999/2000 юная Тура выйграла першы медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а затым і першы медаль чэмпіянату свету сярод юніёраў. У наступным сезоне яе вынікі крыху знізіліся, таму пасля заканчэння выступленняў сярод юніёраў яна перабралася ў Кубак Еўропы. Набраўшыся вопыту, Тура Бергер дэбютуе ў Кубку свету ў сезоне 2001/2002. Аднак ні хуткасць, ні стральба Туры не дазваляюць прэтэндаваць на высокія пазіцыі. Упарта працуючы над стральбой, у сезоне 2004/2005 яна дамагаецца пэўных вынікаў, у ліку якіх можна назваць яе перыядычнае трапленне ў дваццатку лепшых на спаборніцтвах этапа Кубка свету, два подыўма на этапе ў Турыне, семнаццатае месца ў агульным заліку Кубка свету. У 2006 годзе Тура Бергер упершыню заваёўвае медаль чэмпіянату свету, а праз год — яшчэ два медалі.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы Тура Бергер заваявала золата ў індывідуальнай гонцы. Гэтая ўзнагарода стала першым залатым алімпійскім медалём у нарвежскім жаночым біятлоне. Але неспадзявана гэты медаль апынуўся таксама 100-й залатым медалём у гісторыі алімпійскай зборнай Нарвегіі.

На першым этапе Кубка свету па лыжных гонках 2011/2012 года ў нарвежскім Шушэне стала чацвёртай у гонцы на 10 км вольным стылем,[1] а таксама дапамагла другому складу зборнай Нарвегіі заняць другую пазіцыю ў эстафеце, прычым яе час стаў другім па хуткасці на каньковых этапах гонкі ўслед за вынікам шведкі Шарлот Калы.[2]

На чэмпіянаце свету па біятлоне 2012 года ў Рупольдынгу выйграла ў індывідуальнай гонцы сваю першы асабісты залаты медаль.

Сезон 2012/2013 Тура пачала з перамогі ў змешанай эстафеце і срэбра ў спрынце. Аднак затым ёй не было роўных у індывідуальнай гонцы спрынце і гонцы пераследу ў Эстэрсундзе. Акрамя таго, шмат у чым дзякуючы ёй, нарвежкі перамаглі ў эстафеце. І завершылася ўсё срэбрам мас-старту. Такім чынам, Тура правяла цудоўны Чэмпіянат Свету, выйграўшы ў кожнай гонцы медаль.

Дасягнення правіць

Тура Бергер з’яўляецца адзінай біятланісткай ў свеце, якая заваявала медалі на ўсіх гонках чэмпіянату свету.

У 2012 годзе Нарвежскай асацыяцыяй спартыўных журналістаў Тура Бергер прызнана «Спартсменкай года» ў Нарвегіі, стаўшы першай у краіне жанчынай-біятланісткай, якая ўдастоілася падобнай узнагароды.[3]

На чэмпіянаце свету 2013 у чэшскім Нове-Места-на-Мораве паўтарыла дасягненне сваёй суайчынніцы Ліў-Грэце Пуарэ, выйграўшы 4 залатыя медалі на адным чэмпіянаце, стаўшы васьміразовай чэмпіёнкай свету. На этапе Кубка свету ў Сочы (2013) паўтарыла сусветны рэкорд Магдалены Форсберг па колькасці подыумаў запар у асабістых гонках на этапах Кубка свету (10 подыумаў). А калі ўлічваць эстафеты (12 подыумаў), то і перасягнула Магдалену.

Па агульнай колькасці подыумаў за адзін сезон (19) паўтарыла дасягненне Магдалены Форсберг.

З’яўляецца адзінай у свеце біятланісткай, якая заваявала ўсе Крыштальныя глобусы ў адным сезоне — Вялікі крыштальны глобус, чатыры малыя ў асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай зборнай у заліку эстафет (сезон 2012/2013). У гэтым жа сезоне жаночая зборная Нарвегіі на чале з Турай Бергер стала ўладальніцай Кубка нацый. Туры Бергер належыць рэкорд па колькасці набраных ачкоў у адным кубкавым сезоне — 1234 ачкі ў сезоне 2012/2013.

Асабістае жыццё правіць

Тура Бергер — малодшая сястра нарвежскага лыжніка і біятланіста Ларса Бергера.

19 чэрвеня 2010 года адбыўся шлюб алімпійскай чэмпіёнкі Туры Бергер і Тронда Тэўдаля, з якім яна знаёма больш за 10 гадоў. Урачыстая цырымонія прайшла ў царкве Лес’і.

У 2009 годзе ў Туры быў дыягнаставаны рак скуры.[4] Спартсменцы прыйшлося перанесці аперацыю. Дзякуючы таму, што хвароба была выяўлена ў пачатку свайго развіцця, Тура Бергер змагла выздаравець. Больш за тое, з такім дыягназам яна не спыняла сваю спартыўную кар’еру, паспяхова выступіўшы на Алімпійскіх гульнях 2010 года.[5]

Зноскі

Спасылкі правіць