Святлана Вячаславаўна Парамыгіна

біятланістка

Святлана Вячаславаўна Парамыгіна (5 красавіка 1965, Свярдлоўск) — савецкая і беларуская біятланістка.

Біятлон
Святлана Парамыгіна
Поўнае імя Святлана Вячаславаўна Парамыгіна
Арыгінальнае імя бел.: Святлана Парамыгіна
Нарадзілася 5 красавіка 1965(1965-04-05) (59 гадоў)
Грамадзянства  СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 0
Чэмпіён свету 3
Кубак свету 1 (1994)
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 12 (у т.л. 9 - асабістыя)
Асабістых подыумаў

21 (9 - 7 - 5) (асабістыя)

1 (0 - 1 - 0) (эстафеты), 4 (3 - 1 - 0) (камандныя гонкі)
Біятлон
Алімпійскія гульні
Срэбра Лілехамер 1994 спрынт 7,5 км
Чэмпіянаты свету
Золата Кантыялахці 1990 камандная гонка 7,5 км
Золата Лахці 1991 камандная гонка 7,5 км
Бронза Баравец 1993 індывідуальная гонка 15 км
Срэбра Баравец 1993 камандная гонка 7,5 км
Золата Кенмар 1994 камандная гонка 7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Ле-Гран-Барнан 1995 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Валь-Рыдана 1996 эстафета 3x7,5 км
Срэбра Закапанэ 2000 пераслед 10 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Золата Асрблье 1998 эстафета 4x4 км
Срэбра Мінск 1999 эстафета 4x4 км
Золата Ханты-Мансійск 2000 эстафета 4x4 км

Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года ў спрынце, трохразовая чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету (1993), уладальніца Кубка свету сезону 1993/1994.

Пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997, 1998) і сярэбраны прызёр (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронзавы прызёр (1996); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990).

Найлепшая спартсменка Беларусі (1994); узнагароджана медалём НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002).

Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).

Скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Жыве ў Мінску.

Бацька — Вячаслаў Сцяпанавіч Парамыгін — дацэнт, ганаровы майстар спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнер СССР.