Кентэн Фіён Мае (фр.: Quentin Fillon Maillet) — французскі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2022 года (індывідуальная гонка і гонка пераследу), трохразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2022 года (эстафета, змяшаная эстафета і спрынт), чатырохразовы чэмпіён свету ў эстафетах, уладальнік Кубка свету ў сезоне 2021/2022.

Біятлон
Кентэн Фіён Мае
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя фр.: Quentin Fillon Maillet
Нарадзіўся 16 жніўня 1992(1992-08-16)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 2
Чэмпіён свету 2
Кубак свету 1 (2021/2022)
Кубак свету, спрынтарскія гонкі 1 (2021/2022)
Кубак свету, гонкі праследавання 1 (2021/2022)
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 50 ( x 16 + x 19 + x 15)
Подыумаў у эстафетах 23 ( x 5 + x 10 + x 8)
Алімпійскія гульні
Срэбра Пекін 2022 змяшаная эстафета
Золата Пекін 2022 індывідуальная гонка 20 км
Срэбра Пекін 2022 спрынт 10 км
Золата Пекін 2022 пераслед 12,5 км
Срэбра Пекін 2022 эстафета 4×7,5 км
Чэмпіянаты свету
Бронза Кантыялахці 2015 эстафета 4х7,5 км
Золата Халменколен 2016 змяшаная эстафета
Срэбра Хахфільцэн 2017 змяшаная эстафета
Срэбра Хахфільцэн 2017 эстафета 4х7,5 км
Бронза Эстэрсунд 2019 спрынт 10 км
Бронза Эстэрсунд 2019 пераследванне 12,5 км
Срэбра Антэрсельва 2020 спрынт 10 км
Золата Антэрсельва 2020 эстафета 4×7,5 км
Срэбра Антэрсельва 2020 мас-старт 15 км
Бронза Паклюка 2021 мас-старт 15 км
Бронза Аберхоф 2023 змяшаная эстафета
Золата Аберхоф 2023 эстафета 4×7,5 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

У Кубку IBU дэбютаваў у сезоне 2012/2013 на першым этапе ў шведскім Ідрэ. Ужо ў трэцяй сваёй гонцы набраў кубкавыя ачкі, заняўшы 4-ае месца ў індывідуяльнай гонцы ў нарвежскім Бейтастолене.

На юніёрскім чэмпіянаце свету 2013 года быў 5-м у спрынце, 4-м у гонцы праследавання і заваяваў срэбра ў эстафеце разам з Клеманам Дзюмонам, Мацье Легранам і Дэні Шавацье.

У Кубку свету дэбютаваў у сезоне 2013/2014 на этапе ў французскім Ле-Гран-Барнане, ужо ў другой сваёй гонцы — гонцы праследавання — ён здолеў набраць свае першыя ачкі, фінішыраваўшы 37-м. Лепшым вынікам сезона стала 14-е месца ў гонцы праследавання на этапе ў італьянскім Антхольцы. У агульным заліку Кубка свету стаў 51-м, набраўшы 101 ачко за сезон.

У сезоне 2018/2019 паказаў свае лепшыя вынікі — перамогі ў мас-старце на этапе ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве і гонцы пераследу на этапе ў Солт-Лэйк-Сіці.

Агульны залік у Кубке свету правіць

  • 2013/2014 — 51-е месца (101 ачко)
  • 2014/2015 — 23-е месца (408 ачкоў)
  • 2015/2016 — 12-е месца (580 ачкоў)
  • 2016/2017 — 20-е месца (466 ачкоў)
  • 2017/2018 — 10-е месца (518 ачкоў)
  • 2018/2019 — 3-е месца (843 ачкі)
  • 2019/2020 — 3-е месца (843 ачкі)
  • 2020/2021 — 3-е месца (930 ачкоў)
  • 2021/2022 — 1-е месца (984 ачкі)

Экіпіроўка правіць

  • Лыжы — Fisher
  • Лыжныя палкі — SWIX
  • Пальчаткі — SWIX
  • Ачкі — Julbo
  • Чаравікі — Fisher

Зноскі

  1. а б olympics.com — 2021. Праверана 20 лютага 2022.
  2. а б Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908

Спасылкі правіць