Корпус нацыянальнай гвардыі былога ВКЛ у 1812 годзе
Гісторыя
правіцьВаенізаваны орган правапарадку з месцічаў. Створана ў Вільні, Менску і іншых месцах дэпартаментаў генерал-губернатара Хогендорпа. Батальены прадстаўлялі сабой ірэгулярную пяхоту (казакаў), складаліся з рот грэнадзераў, вальціжэраў і фузілераў, як гэта было прынята ў нацыянальнай гвардыіі Княства Варшаўскага.
Асноўны кантэнгент беларускіх месцаў-гэта габрэі і паланазаваныя літвіны (палякі). Яны складалі нацыянальную гвардыю.
Месцічы неслі службу ў нацыянальнай гвардыі гарадоў не пастаянна, служылі па ўсталяванаму графіку.
У беларускім генерал-губернатарстве (Магілеўскі, Віцебскі, Смаленскі дэпартаменты) быў створаны свой Корпус нацыянальнай гвардыі, які амаль не даследаваны.
Строй
правіцьСтрой польскай нацыянальнай гвардыі ў 1812 годзе можна ўбачыць на малюнках Зялінскага, які жыў у той час:
- фузілеры: курткі гранатовыя, рабат белы, канты блакітныя. Ківер чорны, бляха-ромб з сімволікай Генеральнай канфедэрацыі Польскага Каралеўства: Пагоня на Арлу.