Корсіка і Сардзінія (рымская правінцыя)

Корсіка і Сардзінія (лац.: Corsica et Sardinia) — правінцыя Рымскай рэспублікі, а затым і Рымскай імперыі, якая складася з тэрыторыі двух буйных астравоў: Корсікі і Сардзініі.

Рымская правінцыя Корсіка і Сардзінія каля 117 года.

Першыя паселішчы на Корсіцы і Сардзініі былі заснаваны фінікійцамі. Услед за імі на на астравах з'явіліся грэчаскія калоніі. У сярэдзіне VI ст. да н.э. Корсіка, а за ёй і Сардзінія пераходзяць пад кантроль Карфагена.

У V ст. да н.э. інтарэсы Карфагена і Рыма перасекліся на Сіцыліі, што вылілася ў чараду войнаў, названых Сіцылійскімі, за зацвярджэнне ўплыву на гэтым востраве. Да 264 да н.э. Рым падпарадкаваў сабе ўсю Італію. Адным з далейшых кірункаў экспансіі стала Сіцылія. За права валодання Сіцыліяй разгарэлася Першая Пунічная вайна (264241 да н.э.), па выніках якой рымляне захапілі Сіцылію, а таксама выгналі карфагенян з Корсікі і Сардзініі. У 238 да н.э. афіцыйна была ўтворана правінцыя Корсіка і Сардзінія. У 456 годзе правінцыя была заваявана вандаламі.

Літаратура

правіць
  • Tilmann Bechert: Die Provinzen des Römischen Reiches. Einführung und Überblick. von Zabern, Mainz 1999, ISBN 3-8053-2399-9, S. 61f