Корэ (спадарожнік)
Корэ (ад стар.-грэч.: Κόρη) — нерэгулярны натуральны спадарожнік Юпітэра.
Корэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард |
Дата адкрыцця | 8 лютага 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 24 974 033 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,1951 |
Перыяд абарачэння | −779,2 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 15 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Адкрыццё
правіцьАдкрыты групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 8 лютага 2003 года. У адпаведнасці з класіфікацыяй Міжнароднага астранамічнага саюза атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 14 або XLIX. У 2007 годзе атрымаў назву Корэ (другое імя грэчаскай багіні Персефоны).
Арбіта
правіцьКорэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 24.543.000 км за 779,2 дзён. Арбіта Корэ мае эксцэнтрысітэт 0,325. Нахіл рэтраграднай арбіты 145,0 °. Уваходзіць у групу Пасіфэ.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьУ сярэднім дыяметр Корэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Складаецца верагодна з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.