Косаўскі расстрэл

падзеі, якія адбыліся ў горадзе Косава 3 лютага 1927 года

Косаўскі расстрэл — падзеі, якія адбыліся ў горадзе Косава 3 лютага 1927 года.

Перадгісторыя

правіць

Пасля дзяржаўнага перавароту, зробленага Юзафам Пілсудскім у 1926, палітычная дзейнасць грамадскіх рухаў і партый ускладнялася, а ўціск уладаў станавіўся больш жорсткім. Улады арыштоўвалі палітычных дзеячаў, закрывалі беларускія школы, гімназіі, сталі арыштоўваць актывістаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 годзе санацыйны ўрад афіцыйна забараніў БСРГ.

Падзеі

правіць

3 лютага 1927 у Косаве праходзіла дэманстрацыя ў падтрымку БСРГ. На дэманстрацыю выйшла паўтары тысячы чалавек (галоўным чынам, сялян). Удзельнікі маніфестацыі прайшлі па Косаву, правялі мітынг.

Калі пасля мітынгу пратэстуючыя зноў рушылі праз мястэчка, камуністычныя дзеячы, якія былі ў калоне сярод дэманстрантаў, паднялі чырвоныя сцягі. У адказ на гэта польская паліцыя адкрыла агонь.

У выніку расстрэлу загінула 6 чалавек: М. Еўтух, І. Ракевіч, П. Гаўрус, М. Таптала, І. Кучук, С. Верабей. Некалькі дзесяткаў чалавек было паранена.

Значэнне

правіць

Пахаванне забітых вылілася ў маніфестацыю пратэсту супраць самавольства паліцыі і польскай адміністрацыі. З косаўскіх падзей распачаліся жорсткія захады польскіх улад на землях Заходняй Беларусі.

Літаратура

правіць