Кохіла (эст.: Kohila) — гарадскі пасёлак у воласці Кохіла павета Рапламаа, Эстонія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай воласці. Пасёлак Кохіла размешчаны на поўначы павета Рапламаа на беразе ракі Кейла. Па Вільяндзіскай шашы ад Кохіла да Рапла — 20 км, да Таліна — 28 км. Плошча — 3,85 км². Вышыня над узроўнем мора — 60 метраў.

Кохіла
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 3,84 км² (1 студзеня 2017)[1]
Насельніцтва
  • 3 295 чал. (31 снежня 2021)[2]
Кохіла на карце Эстоніі
Кохіла (Эстонія)
Кохіла
Кохіла (Эстонія)
Кохіла

Афіцыйная мова — эстонская. Паштовыя індэксы — 79801, 79804, 79805, 79806, 79807, 79808, 79891.

Побач з пасёлкам праходзяць чыгунка Талін — Вільяндзі, шаша Талін — Рапла — Цюры і дарога Керну — Кохіла.

У цэнтры пасёлка знаходзіцца прыродаахоўны аб’ект — хваёвы лес Капа, пераўтвораны ў лесапарк. Паводле звестак перапісу насельніцтва 2021 года, насельніцтва пасёлка — 3295 чалавек, з іх 2968 (90,3 %) — эстонцы.

Зноскі

  1. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 12 снежня 2018.
  2. 2021 census of Estonia Праверана 3 чэрвеня 2023.