Краміёнская свіння
Краміёнская свіння — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара. Па некаторых крыніцах, спараджэнне Яхідны і Тыфона[1], па мянушцы Фэя (Фая)[2]. У Мегарыдзе загубіла шматлікіх людзей, якія насялялі ў Краміёне [3]. Спарадзіла Калідонскага вепрука[4]. Па версіі Авідзія, гэта быў дзік[5]. Была забіта Тэсеем.
Некаторыя сцвярджаюць, што гэта не свіння, а разбойніца, крыважэрная і распушчаная[6]. Пра мужнасць свінні згадвае Платон[7].