Страбон (грэч. Στράβων; каля 64/63 да н.э. — каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.

Страбон
Strabo.jpg
Страбон на гравюры XVI стагоддзя
Дата нараджэння каля 63 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 21 і не пазней за 24
Месца смерці
Род дзейнасці географ, гісторык, філосаф, пісьменнік
Навуковая сфера геаграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.

У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геафафіі, этнаграфіі антычнага свету.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Зельскі А. Страбон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць