Крапівенскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Крапі́венскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крапіўна.

Крапівенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крапіўна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 496
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крапівенскага сельсавета 16 населеных пунктаў[1].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1856 чалавек[2], з іх 96,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1496 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БЕЛНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць