Краснагвардзейскае (Адыгея)
Краснагвардзейскае (адыг.: Абатэхьабл, руск.: Красногварде́йское) — сяло ў Рэспубліцы Адыгея Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснагвардзейскага муніцыпальнага раёна і Краснагвардзейскага сельскага паселішча.
Сяло
| ||||||||||||||||||||
Сяло размешчана на ўсходнім беразе Краснадарскага вадасховішча ракі Кубані, за 70 км на поўнач ад Майкопа. Найбліжэйшыя чыгуначныя станцыі размешчаны ва Усць-Лабінску (8 км на поўнач) і Беларэчанску (45 км на поўдзень).
Сяло Нікалаеўскае было заснавана ў 1884 годзе сялянамі-перасяленцамі з Курскай, Палтаўскай і іншых губерняў Расіі.
У 1930-х гадах было злучана з сялом Салаўёўскім.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 11 лістапада 1961 года сяло Нікалаеўскае аб’яднана з сялом Іваноўскім і перайменавана ў сяло Краснагвардзейскае.