Красноўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Красно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск.

Красноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нараўлянскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзяржынск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 26 верасня 2006
Насельніцтва
  • 458 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красноўка. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года сельсавет у складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 17 снежня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзяржынск[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Галоўчыцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лубень і Мальцы), у склад Кіраўскага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёскі Бук і Дзятлік)[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Буда Красноўская, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка, Нічыпараўка і Хамянкі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.