Кратас (міфалогія)

Кратас (стар.-грэч.: Κράτος — «сіла, улада») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі малодшы тытан, сын Паланта і Стыкс[1]. Саюзнік Зеўса ў барацьбе з тытанамі[2]. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй», слуга Зеўса. У адным з міфаў прыкоўвае Праметэя да скалы пад кіраўніцтвам Гефеста.

Кратас
Κράτος
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Сфера ўплыву улада
Тлумачэнне імя Сіла, улада
Пол мужчынскі пол
Бацька Палант
Маці Стыкс
Браты і сёстры Ніка, Бія і Зел
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Гесіёд. Тэагонія 385
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4