Краток
«Краток», «Кроцік» (чэшск.: Krtek) — чэшская серыя анімацыйных фільмаў, прысвечаная прыгодам маленькага кроціка і яго прыяцеляў.
Краток | |
---|---|
Тып | animated short film series[d] |
Жанр | дзіцячы фільм[d], сямейны фільм, дзіцячы тэлевізійны серыял[d], камедыйны тэлесерыял[d], фільм-казка[d][1] і мультфільм[1] |
Рэжысёр | |
Стваральнік | Здэнек Мілер |
Ролі агучвалі | Antonín Jedlička[d][1] і Jiří Prager[d][1] |
Кампазітар | |
Студыя | Krátký Film Praha[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Чэшскае тэлебачанне[d] |
IMDb | ID 0841927 |
Персанаж быў створаны ў 1956 годзе. Па заказе свайго кіраўніцтва слынны мультыплікатар Здэнек Мілер збіраўся стварыць выхаваўчы фільм, прысвечаны апрацоўцы кужалю ды вырабу тканіны.
У інтэрв’ю для радыё Прага аўтар «Кроціка» згадвае:
«Адзіным жаданнем было стварыць новую постаць, кагосьці іншага, апроч сабачак і мышак. Разважаючы працяглы час, я ўсё ж быў не ў стане адшукаць штось арыгінальнае. Аднойчы, у пошуках натхнення, выправіўся на прагулку ў лес. Прабавіў там цэлы дзень без жаданага выніку. Ужо вяртаючыся дадому, я спатыкнуўся аб нейкі грудок і бразнуўся на зямлю. Гэта быў звычайны грудок, што пакідаюць краты. І тут я ўцяміў — крот! Добрая ідэя!»
Першы мультфільм «Як кроцік прыдбаў нагавіцы» (адзіны, у агучцы якога выкарыстоўваецца маўленне) меў неверагодны поспех. Здэнек Мілер атрымаў шэраг прапаноў ад замежных студый і фірм. Менавіта таму ўсе наступныя серыі мультфільма рабіліся пантамімічнымі. У хуткім часе вядомасць Кроціка значна пашырылася. Мультфільм дагэтуль з’яўляецца адным з сімвалаў Чэхіі.
15 жніўня 2012 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка «Чэшскі „Краток“ прыехаў у Мінск», у экспазіцыі якой было прадстаўлена 40 ілюстрацый Здэнека Мілера да анімацыйнага фільма[2].
Спіс серый
правіцьN/o | Год стварэння | Беларуская назва | Чэшская назва |
---|---|---|---|
1 | 1956 | Як кроцік прыдбаў нагавіцы | Jak krtek ke kalhotkám přišel |
2 | 1963 | Кроцік і машынка | Krtek a autíčko |
3 | 1965 | Кроцік і ракета | Krtek a raketa |
4 | 1968 | Кроцік і радыё | Krtek a tranzistor |
5 | 1969 | Кроцік і гумка | Krtek a žvýkačka |
6 | 1969 | Кроцік і зялёная зорка | Krtek a zelená hvězda |
7 | 1969 | Кроцік у заапарку | Krtek v Zoo |
8 | 1969 | Кроцік — агароднік | Krtek zahradníkem |
9 | 1970 | Кроцік і вожык | Krtek a ježek |
10 | 1970 | Кроцік і ледзянец | Krtek a lízátko |
11 | 1970 | Кроцік і тэлевізар | Krtek a televizor |
12 | 1971 | Кроцік і парасон | Krtek a paraplíčko |
13 | 1972 | Кроцік — мастак | Krtek malířem |
14 | 1974 | Кроцік і музыка | Krtek a muzika |
15 | 1974 | Кроцік і тэлефон | Krtek a telefon |
16 | 1974 | Кроцік і запалкі | Krtek a zápalky |
17 | 1974 | Кроцік — хімік | Krtek chemikem |
18 | 1975 | Кроцік і бульдозер | Krtek a buldozer |
19 | 1975 | Кроцік і дыван | Krtek a koberec |
20 | 1975 | Кроцік і яйка | Krtek a vejce |
21 | 1975 | Кроцік — фатограф | Krtek fotografem |
22 | 1975 | Кроцік — гадзіннікар | Krtek hodinářem |
23 | 1975 | Кроцік у пустэльні | Krtek na poušti |
24 | 1975 | Вігілія Кроціка | Krtek o vánocích |
25 | 1975 | Кроцік і карнавал | Krtek a karneval |
26 | 1982 | Кроцік у горадзе | Krtek ve městě |
27 | 1984 | Кроцік пад час сну | Krtek ve snu |
28 | 1987 | Кроцік — лекар | Krtek a medicína |
29 | 1988 | Кроцік — кіназорка | Krtek filmová hvězda |
30 | 1992 | Кроцік і арол | Krtek a orel |
31 | 1994 | Кроцік і гадзіннік | Krtek a hodiny |
32 | 1995 | Кроцік і качаняты | Krtek a kachničky |
33 | 1995 | Кроцік і прыяцелі | Krtek a kamarádi |
34 | 1995 | Кроцік і народзіны | Krtek a oslava |
35 | 1995 | Краток і робат | Krtek a robot |
36 | 1995 | Кроцік і вуголле | Krtek a uhlí |
37 | 1995 | Кроцік на выходных | Krtek a weekend |
38 | 1997 | Кроцік і грыбы | Krtek a houby |
39 | 1997 | Кроцік і маці | Krtek a maminka |
40 | 1997 | Кроцік і метро | Krtek a metro |
41 | 1997 | Кроцік і мышка | Krtek a myška |
42 | 1997 | Кроцік і снегавік | Krtek a sněhulák |
43 | 1997 | Кроцік і зайчык | Krtek a zajíček |
44 | 1999 | Кроцік і крынічка | Krtek a pramen |
45 | 1999 | Кроцік і пэндзаль | Krtek a šťoura |
46 | 1999 | Кроцік і флетня | Krtek a flétna |
47 | 2000 | Кроцік і ластаўка | Krtek a vlaštovka |
48 | 2000 | Кроцік і рыбка | Krtek a rybka |
49 | 2002 | Кроцік і жабка | Krtek a žabka |