Крутка крыла (англ.: washout; таксама кручэнне крыла[1]) — змяненне профілю крыла ўздоўж яго даўжыні, накіраванае, каб зрыў патоку пры звальванні пачынаўся з каранёвай часткі крыла. Пры гэтым элероны, якія знаходзяцца ў канцавой частцы крыла, працягваюць дзейнічаць і забяспечваюць пілота эфектыўным сродкам для выхаду з крытычнага рэжыму палёту.

Геаметрычная крутка крыла

Вядома, што звальванне самалёта адбываецца з-за зрыву аэрадынамічнага патоку ад паверхні крыла, пры якім рэзка падае каэфіцыент пад'ёмнай сілы. У крылаў з вялікім звужэннем і вялікай стрэлападобнасцю зрыў патоку заўсёды пачынаецца з канцоў крыла, пры гэтым змешчаныя там элероны перастаюць эфектыўна дзейнічаць,што ўскладняе выхад самалёта са звальвання. Для забяспячэння пачатку зрыва струменя з каранёвай часткі крыла прымяняюцца два спосабы:

  • геаметрычная крутка: крыло мае аднолькавы профіль па ўсім размаху, але ўсталёвачныя вуглы профіляў мяняюцца так, што профілі ля канцавой частцы крыла абцякаюцца пад меншым вуглом атакі, чым ля каранёвай частцы;
  • аэрадынамічная крутка: профіль крыла змяняецца ўздоўж размаха так, каб зрыў струменя на канцах пачынаўся пры вялікіх вуглах атакі.

Зноскі правіць

  1. А.