Кручанскі сельсавет
Круча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Круча.
Кручанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Круглянскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Круча |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 4 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання |
11 красавіка 1960, 21 снежня 2011 |
Насельніцтва (2009) | 625 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мархлеўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новапалескага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Паўлавіцкага сельсавета[2].
4 чэрвеня 1965 года сельсавета адноўлены ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Паўлавіцкага сельсавета ў складзе 26 населеных пунктаў (Аладзенка, Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Кассё, Катоўка, Каўрыжына, Круча, Лужа, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Паляжаеўка, Салаўёва, Стаі, Старое Палессе, Татарка, Труханаўка, Цімохаўка, Шчыток і Янава)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубежскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 625 чалавек[5], з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,3 % — украінцы[6].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палессе, Паграбішча, Стаі, Старое Палессе, Татарка і Янава.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.