Янава (Круглянскі раён)

вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Я́нава[1] (трансліт.: Janava, руск.: Яново) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавета.

Вёска
Янава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Аўтамабільны код
6
СААТА
7242817090
Янава на карце Беларусі ±
Янава (Круглянскі раён) (Беларусь)
Янава (Круглянскі раён)
Янава (Круглянскі раён) (Магілёўская вобласць)
Янава (Круглянскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 13 км на захад ад Круглага, 92 км ад Магілёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша — Мінск. На паўночна-заходняй ускраіне цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае — Круглае.

Гісторыя правіць

У ХІХ ст. тут быў маёнтак, гаспадар якога ў 1840 г. валодаў 1531 дзесяцінай зямлі, меў вадзяны млын і карчму. У 1897 г. у фальварку 1 двор, 66 жыхароў (38 мужчын, 28 жанчын), маслабойка, капліца. У 1909 г. у маёнтку 1 двор, 1 жыхар, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. — 1 хутар, 2 двары, 6 жыхароў. У ліпені 1931 г. арганізаваны калгас, працавала ваўначоска. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1993 годзе 19 гаспадарак, 39 жыхароў. Вёска ў складзе саўгаса «Круча», дзейнічае ферма буйной рагатай жывёлы. Да 21 снежня 2011 года вёска ўваходзіла ў склад Кручанскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1996. — 586, [2] с. ISBN 985-11-0054-4

Спасылкі правіць