Крывавы сакавік (Kryvavy sakavik) — чацвёрты альбом гурта Чырвоным па Белым. Выдавец: Ambasada Music Group (кампанія: Ambasada Entertainment). Эксклюзіўны дыстрыб'ютар: VoliaMusic. Выдадзены ў 2007 годзе.

Крывавы Сакавік
Вокладка альбома Чырвоным па Белым «Крывавы Сакавік» (2007)
Студыйны альбом Чырвоным па Белым
Дата выпуску 2007
Запісаны 2007
Жанр Рэп
Працягласць 58:06
Прадзюсар Кроў
Мова песень Беларуская
Лэйбл Ambasada Music Group
Храналогія Чырвоным па Белым
Найлепшае 2004-2005
(2006)
Крывавы Сакавік

Апісанне правіць

«Крывавы сакавік» — гэта 20 новых трэкаў, вынік гадавой працы гурта. Інструменталы рэп-кампазітара з Польшчы, з вялікай колькасцю скрэчаў — DJ Spox'a. Тэксты на розныя тэмы, ад удзельнікаў гурта — чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбома прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расія); Duze Pe (Польшча). Паводле інфармацыі беларускай музычнай інтэрнэт-крамы Knihi.net альбом займае ў ёй 3 месца па продажах.

Змест правіць

  1. Intro
  2. Хто тут?!
  3. Крывавы сакавік
  4. PL 4 BY (skit — Duże Pe)
  5. Толькі для дарослых!
  6. Непераможныя
  7. Не жадаю (RMX by DJ Spox)
  8. RUS 4 BY (skit — Струч/UmBriaco)
  9. Псэўдапатрыёты
  10. Уздымайце запальніцы
  11. Барані сваё
  12. UA 4 BY (skit — Тартак; Єпіцєнтр Унії)
  13. Загінуўшы клюб
  14. Бел-шоў-біз
  15. Інтэрвію (skit)
  16. Агародніна/OFF
  17. Хутка стану зьверам
  18. У гэтай краіне (cover Андрэй Мельнікаў)
  19. Хвіліна цішыні–2
  20. Outro

Спасылкі правіць

Купіць альбом