Крысціян Бекман
Крысціян Бекман (нар. 28 красавіка 1980) — шведскі хакеіст, абаронца, алімпійскі чэмпіён.
Крысціян Бекман | |
---|---|
![]() | |
Пазіцыя | Абаронца |
Рост | 191 см |
Вага | 95 кг |
Хват | леварукі ўдар[d] |
Грамадзянства | |
Нарадзіўся |
28 красавіка 1980 (43 гады)
|
Кар'ера Правіць
Бекман пачаў гуляць у Сент-Луіс Блюз у 1998 годзе. Згуляў толькі чатыры гульні ў Сент-Луісе, правёўшы астатнюю частку сезону за Worcester IceCats ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ). У перыяды 2003-04 і 2007-08 з'яўляўся пастаянным гульцом Сент-Луіса зарабіўшы 64 ачкі (19 галоў, 45 перадач) і 130 штрафных хвілін у 228 гульнях.
Падчас лакаўту НХЛ 2004-05 Бекман гуляў за шведскі маладзёжны клуб Frölunda ў ШЭС, дзе ён набраў 19 ачкоў у 50 гульнях, выйграўшы плэй-оф Шведскай элітнай серыі.
10 жніўня 2006 года Сент-Луіс абвясціў, што клуб паўторна падпісаў шматгадовы кантракт з Бекманам, хоць дэталі кантракта не былі аб'яўлены. Па дадзеных шведскай газеты Aftonbladet дагавор даваў Бекману 50000000 шведскіх крон (каля $ 7 млн.) на працягу трох гадоў.
26 лютага 2008 г Бекман быў прададзены ў Нью-Ёрк Рэйнджэрс. 2 сакавіка 2008 г. у сваёй другой гульні Бекман забіў свой першы гол з асістэнтамі Брэнданам Шэнаханам і Скотам Гомесам.
2 ліпеня 2008 г., Бекман быў прададзены разам з Фёдарам Цюціным, у Каламбус Блю Джэкетс да Мікалая Жэрдзева і Дэну Фрычэ.