Крычаўскі раённы краязнаўчы музей

Крычаўскі раённы краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў г. Крычаў паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 30.12.1959 г. Адкрыты для наведвальнікаў 15 кастрычніка 1961 г.

Крычаўскі раённы краязнаўчы музей
Профіль краязнаўчы музей
Заснаваны 30.12.1959
Месцазнаходжанне г. Крычаў, вул. Ленінская, д. 59
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак правіць

З лютага 2008 года знаходзіцца ў будынку палаца князя Р. А. Пацёмкіна канца XVIII стагоддзя.

Фонды музея правіць

Аснову фондаў музея склалі матэрыялы краязнаўца М. Ф. Мельнікава, які стаў яго першым дырэктарам. З 1982 г. дырэктар Н. М. Марозава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18,7 тысяч адзінак захоўвання. Найбольш значныя калекцыі: антыкварыят, набыты для інтэр'ера палаца Пацёмкіна, зброя ХІ — ХХ ст., кнігі і часопісы XVIII — пачатку ХХ ст., народнае адзенне, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку ХІХ — пачатку ХХ ст., скарбы манет часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, творы вядомых беларускіх і мясцовых мастакоў. Сярод экспанатаў: знаходкі з археалагічных раскопак Крычаўскага замка; кніга Сімяона Полацкага «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681 г.); звон 1748» адліты ў Крычаве; фрагмент двухручнага мяча з Крычаўскага замка; меднае ядро з месца бою (1708) каля в. Добрае Крычаўскага раёна; дакументы роду Галынскіх, якім належаў Крычаўскі маёнтак пасля князя Пацёмкіна; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410 г., Крычаўскае паўстанне 1743—44 гг., абарончыя баі 1941 г., партызанскі рух і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М. С. Кісялёва, І. І. Гусакоўскага, А. Я. Смалякова і інш.