Крыяхімія — раздзел хіміі, які вывучае ператварэнні ў вадкай і цвёрдай фазах пры нізкіх тэмпературах (ніжэй за −150 °C ці 123 K). Па вывучаемым з’явам мае скрыжаванні з фізікай кандэнсаваных асяроддзяў, астрахіміяй, крыябіялогіяй. Цікавасць да крыяхіміі ўзнікла, калі з’явілася магчымасць актыўна выкарыстоўваць вадкі азот, які замярзае пры тэмпературы −210 °C. Вывучэнне хімічных узаемадзеянняў пры звышнізкай тэмпературы дазваляе даследаваць дэталёвыя шляхі працякання хімічных рэакцый, памяншаючы блытаніну, якую ўносяць цеплавыя ваганні. Крыяхімія з’яўляецца асновай для крыябіялогіі, якая выкарыстоўвае запаволеныя або спыненыя біялагічныя працэсы ў медыцынскіх і даследчых мэтах.

ЛітаратураПравіць

  • Московиц М. Криохимия. — М.: Мир, 1979. — 595 с.
  • Сергеев Г. Б. Криохимия. — М.: Химия, 1978. — 296 с.