Касмахімія
Касмахімія — навука, якая вывучае хімічны састаў касмічных цел, законы распаўсюджвання і размеркавання хімічных элементаў у Сусвеце, працэсы спалучэння і міграцыі атамаў пры ўтварэнні касмічнага рэчыва.
У касмахіміі даследуюцца праблемы паходжання хімічных элементаў, гісторыі касмічнага рэчыва з моманту яго ўзнікнення да сучаснага стану ў аб'етках Сонечнай сістэмы, рэканструкцыі дагеалагічнага этапу гісторыі Зямлі і інш.
Радзелы касмахіміі — касмахімія ізатопная і касмахімія ядзерная, вылучаны як асобныя навукі.
Гісторыя
правіцьУ 1937 годзе (год узнікнення касмахіміі як самастойнай навукі) на аснове даных аб саставе метэарытаў, рэчыва Сонца і зорак нарвежскі геахімік В. М. Гольдшміт склаў поўную табліцу распаўсюджанасці хімічных элементаў і іх ізатопаў у космасе.
Далейшае развіццё касмахіміі звязана з навуковымі працамі амерыканскага фізікахіміка Г. Юры і савецкага геахіміка А. П. Вінаградава. Да 1950-х гадоў даследаванні хімічных працэсаў у касмічнай прасторы і саставу касмічных цел ажыццяўляліся ў асноўным шляхам спектральнага аналізу рэчыва Сонца, зорак, часткова знешніх слаёў атмасферы планет. Непасрэдным метадам вывучэння касмічных цел быў аналіз хімічнага і фазавага саставу метэаратаў.
У апошні час касмахімія значна развіваецца дзякуючы дасягненням касманаўтыкі, якая зрабіла магчымымі непасрэдныя даследаванні пазаземнага рэчыва.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).